цяплосьць-ці, ж.—теплота. Ад цяплосьці не баляць косьці. Послов.—пар костей не ломит. НС., стр. 123.
цяпліня-ні-ні, ж.—теплота. Вабіла душу цяплінёю саваёю. Васілёк(Калосьсе, Но. 16, 1938 г., стр. 132). Падходзілі, ціснулі руку... І чулася цяпліня, глыбокая, нявымоўная лучнасьць душаў. Васілёк(Тм., стр. 134).
цяпуюх-ха, общ.—разиня. Ксл. Эх ты цяпуюх, цяпуюх! Глазамічы Сур. (Ксл.).
цяробкі-каў, единств. ч. нет.—непригодные в пищу обрезки огородных овощей, употребляемые как корм животным. Ксл. У ражцы ляжаць цяробкі. Дабрыгары Беш. (Ксл.).
цярэхаўка-кі-цы, ж.—мотылёк. Растсл. См. цярэшка. Уменьш. цярэшка-кі—мотылёк. Растсл.
цярэмшына-ны-не, ж.—черемуховое дерево. Ксл.
цярпеньне-ня, предл.-ню, отгл. имя сущ. к цярпець—страдание, МГсл. боль, перенесение боли. Нсл. 686. Для суднага цярпеньне голаду за недаваньне фітрэ(араб.) будзе. Кіт. 20а5. Вялікае цярпеньне маю ў паясьніцы. Нсл.
цярпець-плю, цёрпіш-пе, несоверш. 1. страдать. То яшчэ хто ест, жэ так веле мукі цкрпяць? Кіт. 129а9. Гэтыя, што за дзівы чынілі, што так веле церпяць мукі? Тм. 130а4.
2. за каго-што, зь якое прычыны—страдать, претерпевать муки, гонения, преследования из-за кого, чего-л. или во имя кого, чего-л. Цярпець за ідэю, за перакананьні.
3. терпеть, безропотно переносить чтол.(лишения, неприятности и т.п.)
4. терпеть, мириться с наличием, существованием кого-чего-л.
Соверш. сьцерпіць-плю-піш-пе—снести, выдержать, Нсл. 627. стерпеть. Колькі разоў я цярпеў ад цябе крыўды, а цяпер ня сьцерплю. Нсл. Я, кума, ня сьцерпіла — я пані агрызнулася. Дсл.( под агрызнуцца). Соверш. уцерпіць-плю-піш-пе—вытерпеть. Ар.; Нсл. 77. Ня ўцерплю, скажу. Нсл. Ледзь уцерпіў. Нсл. Такі жаль абгарнуў, што ня ўцерпіла маладзіца ды заплакала. Ст. Ня ўцерпіў, узьняўся бурай. Гарун: Песьня.
цярпецца, цёрпіцца, страд. к цярпець —терпеться. Соверш. ацерпецца-плюсяпішся—свыкнуться с неприятным положением. Дсл.; Нсл. 387. Ацерпіўся троху ў вадзе, а адразу дужа было сьцюдзена. Дсл. Як ацерпішся, то й жыць будзеш. Нсл. Соверш. нацерпецца—натерпеться. Нсл.; Ар. Нацерпеліся і голаду і холаду.
цярплівосьць-ці, ж.—терпеливость.
цярплівы-вая-вае—терпеливый. Ар.; Ксл.; Шсл. Я здэцца цярплівы. Тат.: Кво вадыс, 241. Якое цярплівае дзецянё: па марозе ў вадным рызьнячку ходзе. Ст. Я такога цярплівага й ня бачыў. Гунчанкі Сур. (Ксл.).
цярпліва, нареч.-терпеливо. Гсл.; МГсл.
цяртуха-ўхі-ўсе, ж. 1. нюхательный табак. Слабодка Куз. (Ксл.). Дабыў з табакай рагавень і храпы напіхаў цяртухай. Тарас на Парнасе. Ярэмка з Косьцям быў першым госьцям, сядзеў у куточку на палазочку, цяртуху нюхаў, музыкі слухаў. Старавялл. калядка(Б. Шляхам).
2. кушание из (тёртого) картофеля после варки. Ксл. Цяртухі аднэй наеўся. Гарадок (Ксл.).
цярушыць-шу-шыш-ша, 1. порошить. Шсл. Цяруша маленькі сьняжок. Ст.
2. рассыпать что-л. мелкое, Шсл. трусить. Ксл. Не цярушы шумы( ссора) па хаце! Ст. Не цярушы тут сена! Лужасна Куз. (Ксл.). Соверш. ацярушыць-шу-шыш-ша; повел.-шы-шыма—отряхнуть. Шсл. Шапку ацярушы ад сьнегу! Ст.
зацярушыць—запорошить. Гсл.
пацярушыць, чым и без доп. —попорошить. Шсл.; Ксл. Пацярушыў зьверху сенам і до. Любашкова Выс. (Ксл.).
зацярушыць каго-што, 1.—запорошить. Шсл.; Гсл. Зацярушыў вока. Ст.
2. затрусить, засыпать легко чем-н. Нсл. Зацярушы сьвіньням сечыва мукою. Нсл. 192. Пушнога жыта насыпаў, а чыстым зацярушыў. Нсл.
3. поморосить. Шсл. Пацярушыў дожджык. Ст. Прич. зацярушаны, 1. запорошенный. Шсл. Нечым зацярушаны квас. Ст.
2. затрушенный чем-н.. засыпанный легко тоненьким слоем. Нсл. 192. Зацярушаны мукою. Нсл. Соверш. нацярушыць, —напорошить, Шсл. натрусить, насорить. Нсл. 688. Нацярушыў у хаце сенам. Нсл. На гумне нацярушыў саломы. Ст. У малако нацярушылася сьмецьця. Ст. Прич. нацярушаны, 1. насоренный(натрушенный, С.) Нсл. Падмяці нацярушаную сенам хату. Нсл.
2. накрошенный(насоренный, С.) Нсл. Падбяры нацярушаны хлеб. Нсл. Соверш. расьцярушыць, каго-што, 1. рассыпать изредка. Нсл. Нясучы неасьцярожна, расьцярушыла каноплі із скварады. Нсл. Расьцярушыў сена па ўсім гумне. Ст.
2. раскрошить(очень мелко, С.) Нсл. Расьцярушы хлеба на рулі. Нсл. Прич. расьцярушаны, 1. рассыпанный редко. Нсл. Расьцярушаныя каноплі няхай куры падбяруць. Нсл.
2. раскрошенный(очень мелко. С.) Нсл. Расьцярушаны хлеб, пірог, усып у страву. Нсл.
цярушыцца-ыцца(1-ого и 2-ого лица нет), несоверш., 1. крошиться. Нсл. 688. Хлеб мяккі не цярушыцца. Нсл.
2. рассыпаться чему-л. мелкому, Шсл. просыпаться понемногу. Нсл. 688. Цярушыцца мука зь меха. Ст.
ацярушыцца—отряхнуться. Шсл. Ацярушыся ад сьнегу. Ст. Ср. ацярушыць.
74 👁