Старонка 123
◀ / 1324 ▶
2. наблюдательный, умный. Нсл. 17; БНсл. Бачлівы лацьвей то абача й паправе. Нсл. - бачна, нареч. (к бачны)—рассудительно, предусмотрительно, острожно. Нсл. 17. Бачна зрабіў, што не патураў. Нсл. Ср. ст. бачнёй—виднее. Нсл. 17. Адсюль бачнёй. Нсл. - бачнасьць-ці, ж. 1. осторожность, внимательный взор, Нсл. 17. внимательность. Гсл. Бачнасьць ніколі ня шкодзе. Нсл. 2. снисходительность, Гсл. внимание, сострадание. Нсл. 17. Май бачнасьць на маю худобіну. Нсл. Хто бы меў узгляд і бачнасць, убогіх людзей, сірот і нявольнікаў карміў, накорміць яго Пан Бог. Кіт. 12а4. - бачнёць-ёю-ёеш-ёе; повел.-ёй-ёйма, несоверш.—становиться виднее. Нсл. 17. Соверш. пабачнёць—стать виднее. Нсл. 17. Царква ўжо бачнее, пабачнела. Нсл. - бачнёцца—виднеться издали. Нсл. 17. Толькі крыжык з-за гары бачнееца. Нсл. - бачны-ная-нае, 1. видимый. Нсл. 17. Бачная справа. Нсл. 2. — бачлівы в 1-ом зн. Нсл. 17. Бог-бацька на ўсіх бачны. Нсл. 3. рассудительный, сведущий, Нсл. 17. предусмотрительный, осторожный. Бачны й разумны чалавек. Нсл. - бачурка-ркі-рцы, ж.—бочка вместимостью от трех ведер до гарнца. НК.: Очерки, 92. - баччына-ны, ж. 1. наследственное по отце имение, ПНЗ. вотчина. Іг. Сядзіць на баччыне. 2. отечество. - бачына-ны-не, ж.—страница. Красьн. (Дсл.). - бачыць-чу-чыш-ча; повел. бач, бачма, бачча, несоверш., перех.—видеть. Нсл. 17; Прышчанск. в. Росл. і сумежныя сёлы Бранск п.; Шсл.; ПНЗ; Ксл. Бача вока, ідзе пячэцца кока. Нсл. Бачу, чаго табе хочацца. Тм. Бог усе бачыць. Нсл. Бачыш, які ты добры! Ст. Бачыш, што робіцца на дварэ? Ст. Распытаваліся ў яго, што бачыў. Н.(Афанасьев, I, 1913, 211). Пелі, радуючыся, што бачаць. Кіт. 132, 9. Повел. бач—вишь, вот, Нсл. 17. смотри, гляди. Бач, які ты хітры! Нсл. Га-га-га! Бач, нага сама ўбокі скача. Гарун: Вясельле. Бач, які пан шчодры: сам ракі паеў, а ўбогім усю юшку аддаў. Послов. Нсл. ці бачыш?—видишь ли? Янк.І. Соверш. абачыць, повел. абач—увидеть. (Нсл. 344). Абачыш потым, ды ня вернеш. Нсл. Абач, што там дзеецца. Нсл. Кланяцца будзе яму — не абачыць. Кіт. 54, 14. Калі абачыце іх, што ў рэчах добра справуюцца, тагды ім(сіротам) аддайце скарбы. Кіт. 1069. Хто абачыць месяц рамазан і людзём асьветчыцца, няхай посьнікаюць. Кіт. 14617. Сьхініся к нам і абач. Гарун(ст. "Малітва"). Соверш. пабачыць, а) посмотреть. Растсл.; Ксл. Пабач, што тут робіцца! Ст. Пабачыш, што блага будзе. Нсл. 422. Пабач, гаротны мой: ціж ты ня моцна верыў, сьвятою праўдаю ціж кажны сіг ня мерыў? Гарун(ст. "На сьмерць"). б) повидать. Нсл. 422. Падарожжуючы на сьвеце, усяго пабачыш. Нсл. Отгл. имя сущ. пабачаньне-ня, предл.-ню—свидание. МГсл. Соверш. перадбачыць, прадбачыць—предвидеть. МГсл. дабачаваць-чую-чуеш-чуе; повел.-чуй-чуйма, несоверш.—досматривать. Нсл. 135. Сваё вока ўсюдых дабачуе. Нсл. Соверш. дабачыць-чу-чыш-ча; повел.-ч-чма—досмотреть, Нсл. 135. присмотреть(за кем-чем). Гсл. Свае вока ўсюдых дабача. Нсл. недабачаваць-чую-чуеш-чуе, 1. иметь слабое зрение. Нсл. 330. Пад старасьць недабачую, недабачу. Нсл. 2. просматривать, не замечать. Нсл. 330. Дзе сваім вокам недабачуеш, недабачыў, там ня пытай дасьпеху. Нсл. 3. пропускать мимо ушей, оставлять без внимания. Нсл. 330. Блага, калі бацька недабачуе, што робе сынок. Нсл. недабачыць-чу-чыш-ча, — а) соверш. к недабачаваць в 1-ом зн. Нсл. б) соверш. к недабачаваць в 2-ом зн.—просмотреть, не заметить. Нсл. Ідзе сваё вока недабачыць, там капшук даплаціць. Послов. Нсл. - бачыць,—см. под бочыць. - бачыцца-чуся-чышся, несоверш.—иметь свидание, видеться. Нсл. 17. Соверш. абачыцца—увидеться. Нсл. 344. Калі мы яшчэ з табою абачымся? — абачымся на тым хіба сьвеце. Нсл. Соверш. пабачыцца—увидаться(увидеться, С.). Нсл. 422. Дасьць Бог пабачымся ўвясну. Нсл. Яны хочуць, каб як пабачыцца. Ст. перабачавацца-чуюся-чуешся; повел. чуйся-чуймася, взаимн., несоверш.—иметь переговоры, часто видеться. Нсл. 397. Мы часта зь ім перабачуемся. Нсл. Соверш. перабачыцца—тайно пероговорить, свидеться. Нсл. 397. Яны, знаць, мяжсоб перабачыліся, бо вадно слова гавораць. Нсл. - бачыцца, прош. вр. бачылася, безлич.—кажется, казалось. Нсл. 17. Бачыцца ён ня дурань. Бачылася, што не дарма паеду, ажно ашукаўся. Нсл. Соверш. пабачылася, а) показалось, б) привиделось. Табе так пабачылася. Нсл. 17. - баюн-на, предл.-ну, зват. баюне; мн. ч.-ны-ноў-ном-ноў-намі-нох, м. 1. охотник болтать. Нсл. 18. 2. сказочник. Нсл. 18. Кот баюн, баіць байкі заморскія. З байкі, Нсл. - бэгна,—см. под багно. - бэз, бэзу, м.—сирень. Гсл.; Ар.; Нсл.41; Ксл. У садку распукнуўся бэз. Ст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 1324 ▶