Старонка 1196
 ◀  / 1324  ▶ 
- вобмешка-шкі-шцы, ж.—всё, чем заправляется рубленная трава или тесто свиньям или же резка скоту. "Вобмешкаю" может служить толчённый картофель, мука, сыворотка и т.п. Ар. Што яму(парсюку) давалі сядні? Вобмешка была? Я магу трохі мукі вам выпісаць. Кулакоўскі: Дабрасельцы. Млынар стараецца змалоць мякчэй, а ня проста перадзерці, як на вобмешку сьвіньням. Міско: Хлеб (Беларус, Но. 174). - вобмеці-цяў — амеці. Янк. І. Мяшок вобмецяў прывёз. Янк. І. - вобраць-ці — аброць 1, 2. Ар.; Растсл. - вобру(ы)ць-ці — аброць. Шсл. Вазьмі вобруць ды зьбегай па каня. Крамяні Пух. (Шсл.). Надзень каню сырамятную вобрыць. Ст. - вобуй-ую, предл. и зват.-ую, м.—обувь. Гсл.; Ар.; Дсл. Бяры вобуй, абувайся! Дсл. Вышаў з вады, і вобуй сух—об уменье оправдываться. Тм. См. абутак. - вогкасьць-ці, ж. 1.—влажность. А другое(зярнё) ўпала на скалу і ўзыйшоўшы ссохла, бо ня мела вогкасьці. Бібля Татар., 280. Занямелі ў садзе апусьцелым вогкасьцю набраклыя кусты. Крушына: Лебедзь, 25. См. вагкосьць. Вогкасьць ночная на сукрах. Крушына: Творы, 126. 2. влага(сырость). - вогкі-кая-кае—влажный. Растсл. З вогкай цемрадзі цераз муць, ці ня белыя гусілебедзі плывуць? Крушына: Лебедзь, 3. См. вагкі. Сусім сьвітае... На вокны вогкі золак лёг. Крушына: Творы, 149. І войстры пах травы і цьвілі паветра вогкае паілі. Тм. 16. - вогнік-іка, предл.-іку, м. 1. нечто в роде лишая у детей на подбородке, Демид.: Веров, 1896, ІІ, 131. болезнь, на лице струпья, Косіч, 81; Міх. струп, мокнущий лишай; простудные прыщи около губ, Шсл.; Ксл.; Тмб. (Даль) болезнь; прыщи гноевые на подбородку и выше верхней губы, Дсл. струп на руке или на лице, Нсл. 63. сыпь на руках и лице. Раст.: Смоленск 151. Вогнік бывае ў дзяцей. Кузьміно Сян. (Ксл.). Вогнік прыкінуўся. Нсл. 63. Вогнік надабе адсякаць. Дсл. 2. сушеница лесная или змиевик, порошком из листьев и цветов которого присыпают мокнущий лишай. 3. воспаление глаз. Сьп. Вогнік у ваччу. Сьп. - вогнішча-ча, предл.-чу, мн. ч.-чы-чаў, ср. 1. костер. Ксл.; МГсл.; Гсл. Вось якое вогнішча распаліў! Канавалава Куз. (Ксл.). 2. попелище, Нсл. 63; Ар.; Ксл. пожарище, Шсл. место, где был костер или пожар. Раскладзі агонь на старым вогнішчу. Нсл. Я пасеяў ячмень на вогнішчу. Запрудзьдзе Куз. (Ксл.). На вогнішчу засталіся адны галавешкі. Войстрава Сьміл. (Шсл.). 3. очап(устройство для разведения и поддержания в нем огня, С.) МГсл. - вогрубя, нареч.—толстовато. Шсл. Палатно выткала троха вогрубя. Ст. - вогур, -ра, м.—лодырь. Мікалаеўшчына Стоўп. - вох, междомет.—ох. Нсл. Голенькі вох, а за ім Бог. Послов. Нсл. — Падвязі, памей к нам ласку. — Вох, разумны йдзе знайшоўся! Гарун: Кан. Паўлючонка. — Я, папраўдзе, ня зьбіраўся быці нейкім кармазынам... Ён ня думаў, — вох простота! Гарун: Кан. Паўлючонка. - вох-крох, воху-кроху—оханье и кряхтенье недужих. НК: Очеркі, Но. 317. - вохаць-аю-аеш-ае—охать. Нсл. Вохае, ды ня здыхае. Нсл. Будзеш усю ночку на марозе вохаць! Колас: У начы. Жонка мая нездаравяка, часта вохае. Нсл. Однкр. вохнуць-ну-неш-не. Нсл. Ані вохнуў па ёй. Нсл. вохан<br>ьне-ня—оханье, вздохи. Нсл. Воханьням душу выймае. Нсл. Соверш. развохацца—расстогнаться. Нсл. 746. Старая развохалася разам; знаць ёй дужа цяжка. Нсл. - вохрап-пу, м.—неудовольствие, сопровождаемое дерзостью. Дсл. З вохрапам увыйшоў парабак. Дсл. - вод-ду, предл. и зват. водзе, м.—размножение, Дсл. везение, часто в знач. сказуемого — везёт. ня вод—не везёт. грошам ня вод—деньги не водятся. Смаленшч.(Добр. Е. С., ІУ, 575). - водгук-уку, предл.-уку, м.—отзвук, отклик, ответное чувство. - водгульле—отголоски, отзвуки, эхо. Гсл. - воддаль, нареч. 1. в некотором отдаленнии. Гсл.; Ар.—поодаль, Нсл. 63. невдалеке. Воддаль ад нас жывець. Нсл. 66. Воддаль трэба стаць. Тм. Воддаль лепі глядзець. Нсл. 63. быць воддаль—находиться в некотором отдалении. 2. некоторое отдаление. Гулка хлэпаюць пранікамі, галошачы воддаль вясёлым гоманам. Гарэцкі: Песьні, 58. - воддыш-шы, ж.—передышка. Ар. Жнуць бяз воддышы. Ар. - водле(водлі, Пск., Опд. Даль), 1. возле, (Даль)—подле. Нсл. 63. Водле рэчкі. Нсл. 2. по, (Нсл. 63) в соответствии. Ст. 1529. - водліг-гу, м. — адліга, во всех зн. Нсл. 375. - водкідак-дка, м.—во время прядения: достаточное количество нитей на веретене. Янк. І. Зьвітыя на адно верацяно два водкідкі — пачынак. Янк. І. Усе(напрадзеныя ніткі) ў водкідках, у мяне верацён шмат. Янк. І. Водкідкаў тры напрала. Тм. - водпіс-су, м.—письменный ответ(пис. отношение на письмо, С.) Нсл. 377. На ліст жаднага водпісу ня даў. Нсл. Водпісы Філона Кміты Чарнабыльскага. - водпуск—отпуск. МГсл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
 ◀  / 1324  ▶