ПОТАЦЬ незак. Часта і многа піць. Што ты ўсё погаіш гэту ваду? Панарка Смарг.
ПОКАТАМ прысл. Імкліва. Покатам злес с печы, як ты прышоў. Баяры Свісл.
ПОКУСТ м. Пакост. Покусту як трохі дасі ў кіт, то мякчэйшы будзя; Покуст даліваюць у краску, як загусьня. Валькевічы Зэльв.
ПОРАЗ прым. Праз. Мы ішлі пораз ручаі, ды намачылі ногі. Селішча Навагр.
ПОСЛЯКО прысл. Пасля. Зайдзі посьляко да міне. Купіск Навагр.
ПОСЫЛКА ж. Люлька, калыска. Паклала я дзіцятка ў посылку, калыхаю, а яно ні сьпіць. Руда Яварская Дзятл.
ПОСЯЧЫ прысл. Затым. Цяперака гурочкі папалю, посячы па ягады ў лес зьлятаю. Ваўкавічы Навагр.
ПОЎЗАНІЦА, ПОЎЗАНКА ж. Спадніца для копкі бульбы. Ні забуць поўзаніцу налатаць, капанё зара; Як капаяш бульбу ў поўзанцы, усе ш такі ні так выгвадзаясься. Стокі Свісл.
ПОЧАПКА ж. Вяшак на адзенні. Алесь так ужо дзяргануў яго за каўнер, што аш почапка адарвалася. Хай во прышывая цяпер. Мардасы Ашм.
ПРАВАРЫНА ж. Бервяно, брус. Праварына выгніла, мус хату патпіраць. Лаўрынавічы Свісл.
ПРАВЯДНО прысл. Правільна. Як правядно рашыш, то ўсё сайдзецца ў задацы твaёй, сынку!; Ён правядно кажа: з гэтым расколам ні зьвязвайся, а то давядзе да цюрмы. Старое Сяло Зэльв.
ПРАВІЦЬ незак. Кіраваць. Меньшы хлопяц хапая з рук лейца, хоча сам правіць. Струбніца Маст.
ПРАГАПІЦЬ зак. Празяваць, правароніць, прапусціць. Прагапіў такую карову, а купіў блыху неку. Калантаі Ваўк.
ПРАГОРА м. і ж. Неадабр. Пражэрлівы, ненасытны чалавек. Ну й прагора, есьць і есьць. Кронькі Шчуч.
ПРАДАЎКА м. Прайдзісвет. Прадаўка ён быў у маладосьці. Ваўкавічы Навагр.
ПРАЙДА м. і ж. Хітры чалавек. Ну й прайда, ён любого правядзе. Парэчча Слонім.
ПРАЛКА ж. Пральная машына. Пралку трэба купіць, як усе людзі, а то як сабака працую. Лушчыкі Воран.
ПРАМАРШЧЫЦЬ зак. Неадабр. Патраціць. Усё дабро сваё прамаршчыў, бо піў ната много. Нача Воран.
75 👁