ПЛАВУН м. Кошык для лоўлі рыбы. Плавуны - гэто кошыкі біс каблучка, бальшыя, рыбу лавіць. Іх плялі з ракіты, з ракіты яны мацнейшыя, даужынёй метра паутара, шырына каля пауметра. Драчаны Свісл. ПЛАН м. Надзел зямлі пры хаце. Натай карові сена хватая с плану. Сурынка Слонім. ПЛАСТУ ТА ж. Карп. Добры ўлоў быў. I карасёў паўнютка, i пластуга папалася. Астравец. ПЛЕХ м. Страха. У дзеда Антося стаяцъ два хлявушкі пад адным плехам. Малая Бераставіца Бераст. ПЛІСНЯК м. Зялёная сыраежка. Німа сёлета грыбоў ў леся, адныя плісьнякі. Пазборцы Смарг. ПЛІТНІЦА ж. Куча камення. Каля яго хаты плітніца вялікая, камняў колькі хочаш можно набраць. Забор'е Шчуч. ПЛУГА НІЦЦА незак. Груб. Плесціся. Куды ты нанач плуганісься? Цёмнаўжэ. Вайшнарышкі Ашм. ПЛЫТА ж. Грамафонная пласцінка. Гэту плыту паслухаям. Лішкі Бераст. ПЛЮКВІЧКА ж. Кнопка. A ці ш ёсьцъ у щбе плюквічка? Гуменікі Слонім. ПЛЮНДРА ж. Неахайная. Да яе ў хату ні ўлесьці, плюндра нека, яку сьвініцы усяроўно. Валькевічы Зэльв. ПЛЯВУЗГАЛО м. i ж. Пра таго, хто шмат гаворыць. Плявузгало ты, спыніся, дай чалавеку слово сказаць! Шылавічы Слонім. ПЛЯНТ м. Застар. Пляц. У горадзі хату паставіў, добры плянт далі; У міне, старое, кажуць, завелькі на анну душу плянт, хочуць адрэзаць. Савічы Зэльв. ПЛЯСКА'ЦЬ незак. Таптаць, дратаваць. Аселіцы i касіць ні будзя чаго, бо кожны дзень то гусі, то авечкі плешчуць. Грабава Зэльв. ПЛЯХОТКА ж. Зношаная кашуля. Дзет, скгнь ты гэту пляхотку, адзень што чысьцейша. Лунна Маст. ПЛЯ'ЦКА ж. 1. Хлебнае печыва круглай формы. Цэлу дзешку пляцак напякла. Дзецг ўсе за дзень выг\ягалі. Радзявічы Маст. 2. Мн. Сухары. Хлеба зашмат было, дык я пляцак зъ яго нарабіла, у печы скора высахлі. Волькавічы Ашм. ПЛЯШЧА К м. Абчасанае з двух бакоў бервяно. Вунь за хлявом ужо ляжаць пляшчакг, баню класьці буду. Баруны Ашм
Дадатковыя словы
заборе, пляскаць, пляцка
3 👁