Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ПАРЭ'НЧА ж. Зямля, скутая марозам. Зіма ўжэ, a сьнегу німа, усюды відаць парэнча. Праважа Воран. ПА 'CBIHE н. Пасьба. Мы ўжэ старыя, ні можам бегацъ за коровам L Пасьвінё ўжэ ні для нас: да яшчэ цэлу стаду кароў! I маладому надаесьць пасьвінё за цэлы дзень. Валькевічы Зэльв. ПАСЕ ТАК м. Сіта. Падай пасетак, муку трэ прасеіць. Масцішча Навагр. ПАСІВЕЛЫ прым. Зацвілы. Выкінь сьвгне той хлеп пасівелы. Грынкі Свісл. ПАСІТАК м. Кавалак палатна або іншае прыстасаванне для працэджвання чаго-н. (пераважна малака), цадзілка. Малако npac пасітак працадзі, а шуму выцісні катам, яны ўжэ даўно палююць. Масцішча Навагр. ПАСЛЕД м. Апошняя порцыя самагонкі. Сівы паслед адлілі асобна. Руда Яварская Дзятл. ПАСМАРГОЎКІ мн. Рамонкі. Пасмаргоўкі растуцъ на полі Пачарнейкі Свісл. ПАСОПКА ж. Ручка ў вядры. Ішла раням па воду, дэй пасойка зь вядра адарваласа. Вольжава Лід. ПАСТАВЕ'Ц м. Сталярны стол. Бацько дастаў гэты паставец недзе ў сябрука, хоча сталярнічаць вучыцца. Вераб'евічы Навагр. ПАСТРАШНЕ'ЦЬ зак. Набыць кепскі выгляд у выніку бяды, хваробы. Даўно ня відзяла Лёдзю. Так пастрашнеўшы, схудаўшы ўся. Кругі пад вачыма чорныя... Косцевічы Астр. ПАСТРОІЦЦА зак. Управіцца. Ідзі, памажы сястрэ пастроіцца, хоць na карову схадзі прыгані. Новы Двор Свісл. ПАСТЭУНЫ прым. Кармавы. Цэлу дзялку пастэўных буракоў за дзень апалола. Брузгі Гродз. ПАСХО'ДЗІЦЬ зак. Пачаць свяціць (пра нябесныя зоркі). Як зоры пасходзяцъ, я табе Коўш накажу i Полярную зорку. Савічы Зэльв. ПА 'СЯ ж. Скрынка для захоўвання зерня. Пася разы ў тры больша за кубэлак. Масцішча Навагр. ПАСЯЛУШНІК м. Чалавек, які любіць хадзіць па чужых хатах, затрымлівацца ў іх. Дзе гэта ты, пасялушнік, лазіш цэлы дзень зранку? Краснае Шчуч. Мой стары такі пасялушнік, пайшоў i пайшоў na сяле. Дземорава Шчуч. ПАТАЛАШНІК м. Абразл. Чалавек, які не мае ніякага сталага занятку. Hlmo ён можа зрабіць, паталашнік гэты, анно цягаяцца na сьвеці. Лявонавічы Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабевічы, дзембрава, пастрашнець, пасходзіць
11 👁
 ◀  / 153  ▶