НЕ'МЧЫК м. Самаробны ножык-складанік з драўлянай ручкай. Немчыкам добро грыбэ зразаць у лесі. Самуйлавічы Маст.
НЕТАПА ж. i м. Асудж. Чалавек, які надта многа есць. Om ты таксама некая нерапа. Ясі покуль ні зьляжаш. Дамейкі Лід.
НЕРВЕННЫ, НЭРВЕННЫ прым. Хворы на нервы, нервовы. Зь ім хай ні заводзіцца, бо так i трэсьня na галаее, ён нэреянны. Старое Сяло Зэльв. От нереенны, гаш рукі трасуцца. Старое Сяло Зэльв.
HETPA м. i ж. Здзекл. Ненаедны чалавек, абжора. Гэты нетра ўсю хату аб 'еў. Ятвезь Ваўк.
НЕЎДАЛОТА м. i ж. Няўдалы, няздатны чалавек, няўмека. Hy ŭ няўдалота ш ты! Навет у хаця добра ня прыбярэш. Палушы Астр.
НЕЎНАРОУНЫ прым. Якому цяжка ўнаравіць. Мой мужык неўнароўна натура, громко з ім. Мяльканавічы Слонім.
НЕШТА-НЕКАЕ займ. Штосьці. Хадзі, я табе нешта-некае раскажу. Сінькі Бераст.
НЕШЫХОУНЫ прым. Няўдачлівы, якому не шанцуе. Дзень сёня некі нішыхоўны, за што ні вазьмуся, усё з рук валіцца. Біцеўцы Шчуч.
НІГОДНЕНЬКІ прым. Ніводзін. Столькі дзіцей, i нігодненькі ні паможа. Рыбакі Шчуч.
НІДАЛЭНГА, НЕДАЛЭНДА м. i ж. Нязграбны, няспрытны ў рухах, няўклюдны чалавек; недалуга. Бываіць i маладая, a спрыту ня маіць, усё хоць як получала. Нідалэдга адным словам. Косцевічы Астр. Грышка Жменькаўскі нейкі нідалэнга. Рымцелі Смарг. Алі ш ты i недалэнда! Усё ў цябе з рук валіцца. Вугляны Смарг.
НІДОЙДА м. i ж, Нязграбны, няўклюдны чалавек. Hidoŭda гэта нігды па-люцку ні зробіць, усе за ёй перарабляць трэбо. Пачарнейкі Свісл.
НІЗВЯЗЛО'ЦЦЯ н. Няўдалы, няздатны чалавек, няўмека. Дзяржы ты мацней, нізвязлоцгрі ты нішчасная! Усю муку c табой рассыпігм. Косцевічы Астр.
НІРОДНІЦКІ йрым. Чужы. Ціпер некія людзі ніродніцкія сталі} анны анных кусаюцъ. Руда Яварская Дзятл.
НІСПАДЗЁЖНЫ прым. Ненадзейны. Коні етыя ніспадзёжныя, ні давядуць да хаты. Драпава Слонім.
НІЎДАЛО 'ЦЦЯ н. Няўдалы, няздатны чалавек, няўмека. Малады, здайся, a такоя ніўдалоцгрі. Трэба кап ужо ŭ свая галава капавала, як лепяй зрабіць. Косцевічы Астр
Дадатковыя словы
нізвязлоцця
56 👁