НАЛЯ CHIK м. Тонкая аладка. Дай налясьнікаў паесьці. Ганчары Свісл. НАМАРАФЭ'ЦІЦЦА зак. Начапурыцца, выстраіцца. Намарафэцілася, як лялька, i толькі яе ŭ бачылі. Вот такая помач, ты тут дома адзін колупайся. Вішнева Смарг. HAMO И А ЦЬ зак. Накупляць, набыць. На цябе ні ясшонаяш адзежы, чаму ты яе такужэ дзярэш? Ліпнішкі Іўеў. НАМЫЖЫ мн. Шнуркі. Завяжы дзіцяці намыжы, бач, паразьвязваліся. Багуславова Шчуч. НА-НА-НА '! Выкл. Так падклікаюць сабак. Лыско наш пабех недзя. Пайду паклічу. На-на-на! Грабава Зэльв. НАПАРА 'ЦЦА зак. Запасціся, дастаць у патрэбнай колькасці. Дзе я вам напараюся гэтых цукерак?! Як дай, так дай! Адньімі цукеркамг й жылі n. Косцевічы Астр. НАЛА 'СКА ж. Час пасьбы (з раніцы да абеду). Уначэ падаў дошч, цэлу напаску сённячы каравы хадзілі як пабітыя. Галынка Ваўк. НАШНДЖАНЫ прым. Экспр. Шыкоўна апрануты, Аляй ты дзісь напінджаны, хібо на канцэрт пойдзяш? Вішнеўка Бераст. НАПГЦАВАЦЦА зак. Груб. Наесціся. Карова пришла с поля, напіцавалася гаш стогня. Малдавічы Дзятл. НАПЛЯСНЯ'ЦЩЬ зак. Нанесці бруду, наслядзіць. Госьці то госьці, алі сколькі наплясьняцілі. Трэба станавіцца подлогу перамываць. Падольцы Астр. НАПРУ'ДА м. i ж. Зневаж. На надзьмутага чалавек. А той напрудаўвесь вечар слова не вымавіў. Ятвезь Ваўк. НАПЯРЭ'СПЯХІ прысл. Навыперадкі, хто хутчэй. Як на работу — ледзьвя валакуцца, а як з работы — бегма, напярэсьпяхі бягуцъ дахаты. Грабава Зэльв. НАПЯРЭ'СЦІГІ прысл. Наперарэз. Хацеў уцякчы, так напярэсьцігі выбяглі дваіх i паймалі каня. Старое Сяло Зэльв. HAPA УНЫ прым. Упарты. Конь Бома натто нараўны. Камаровічы Карэл. НАРУГА ЦЦА незак. Не слухацца, жартуючы, рабіць супраць волі другога. Ш плач! Дзет жа наругаіцца. Дастаніць ён табе гэты мячык, только драбіну трэба ўзяг\ь. Косцевічы Астр. Hi наругайся мне, а то бацьком раскажу. Вугляны Смарг. НАРЫ'СХРАСТ прысл. Насцеж. Чаго ты рашчыніў дзьверы нарысхраст? Погіры Дзятл. НАРЫ'ШНІКІ мн. Набадры. Зара біз нарышнікаў егдзяць, коням дрэнно. Гарны Гродз
Дадатковыя словы
намарафэціцца, наплясняцщь, напярэспяхі, напярэсцігі, нарышнікі, такўжэ
4 👁