Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ЛАХАМЭ 'ЙЖА ж. Зневаж. Неахайная жанчына. Гэта лахамэйжа ніяк ні можа хату да паратку прывесьці. Пархімаўцы Бераст. ЛАХАНДЗЕ'ЦЬ йезак. Вельмі шмат гаварыць. Ну наго ты лахандзіш, як сарока? Гнезна Ваўк. ЛАХНГЦЬ незак. Груб. Гаварыць абы-што. Перастань лахніць! Цібеўжо ŭ слухаць праціўна. Вайкунцы Воран. ЛАХЦГЦЬ незак. Вельмі хутка гаварыць. Hi лахці гэдак, бо нічога я ні найму, што ты гаворыш. Канюхі Ваўк. ЛАШЧАЧКА ж. Карова, якая яшчэ ні разу не цялілася. У вёсцы ў нас многа лашчачак, сытыя ўсе, вядомо ш ні цяліліся. Сянькоўшчына Слонім. ЛЕДЗЕНЬКІ прым. Лёгенькі. Накінь летнік, ён ледзенькі. Баяры Свісл. ЛЕТІА ж. Мокры снег. Ну ŭ лена на дварэ. Так пляжыць, што вачэй ні раскрыць. Калі ўначэ ні падмерзьня, то вады па калено будзя. Г уды Лід. JJE'CKI мн. Веснічкі, брамка. У нас летась цяля на лесках павесіласё. Лаўрынавічы Свісл. ЛЁКУС м. Расол з-пад селядца. Раней, калi куплялі селядзец, дак нават лёкус пілі, так смачно было. Бенін Навагр. ЛЕРКА ж. Самагонка. Хлопцы атправілі аднаго па лёрку. Цэлы слот прынёс, але сам ўжо, мусіць, пакаштаваў. Гароднікі Анш. ЛІБАЗГЦЬ незак. Невыразна гаварыць. Чаго ты лібазіш, што маленькі, гавары як трэба. Ятвезь Ваўк. Л1ЪАЯ прым. Левая (рука). Кожа, ні магу падняць: ліва рука баліць; Па лівую руку хата стаіць, як ісьці ад лесу. Грабава Зэльв. ЛІ'МЗГАЦЦА незак. 1. Лашчыцца. А ён такім i застаўся, вялікі, a ўсё роўна да маткі лімзгаіцца. Масцяны Астр. 2. Часта аблізвацца, смакуючы страву. Наварыла капусты кіслай, бульбы паранай. Дык мой так лімзгаўся, так любіць. Масцяны Астр. ЛІНУЦЬ зак. Нечакана знікнуць, збегчы. Дзе ты, хлопча? От ужэ лінуў с хаты, як толькі папрасіла схадзіць папасьвіць каравэ, падмяніць бацька. Грабава Зэльв. ЛІТІЕНКА ж. Жылое глінабітнае памяшканне. У нас, калі робяць з гліны, завуць ліпенкаю. Масцішча Навагр. ЛОМАЦЕНЬ м. Асудж. Гультаяваты i ні на што не здатны чалавек. Ты} ломацень, ішоў бы лепяй дахаты, бо ад цябе ўсё роўна ніякай пользы. Каўбаскі Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

jjecki, лахандзець, лімзгацца
7 👁
 ◀  / 153  ▶