Старонка 65
◀ / 153 ▶
КУШЛА м. і ж. Недарэка. Скінь ты гэта паліта, бу чысты кушла ў ім. Дамейкі Лід. КУШЛАВАТЫ прым. Няўважлівы. Сяргей там ні ўбачыў ніц, бо кушлаваты быў. Нача Воран. Л ЛАБАЙДА м. і ж. Непахв. Неакуратны чалавек. Цэла лабайда наша Маня, ні мыяцца, галавы ні чэша, век у гразным ходзіць. Вялікія Азёркі Маст. ЛАБАЙДЛІВЫ прым. Гаваркі. Ну й твая жонка лабайдлівая, гаворыць і гаворыць не сьціхаючы. Таркачы Дзятл. ЛАБІДУДА м. і ж. Здзекл. Неразумны чалавек. Лабідудай усё жыцця пражыў, піў, нідзе ні рабіў, нават хаты свае ні мая. Гудзевічы Маст. ЛАБЭДРЫК м. Фартух. Як да стала падаваць будзяш, лабэдрык адзень. Труханавічы Дзятл. ЛАБЭШНІК м. Груб. Лоб. Ні бегай моцна, лабэшнік растаўчэш. Белякі Дзятл. ЛАГАВІЦЦА незак. Класціся (спаць). Ужэ цёмно, хадзем лагавіцца спаць. Канюхі Ваўк. ЛАГАШКА ж. Шырокі загон. Цэлу лагашку засадзіў цыбуляю. Масцішча Навагр. ЛАГЕРЫ мн. Шырокі воз для сена ці саломы. Тым летам бацьку конь панёс, дык лагеры ў шчэпкі, а яму нічога. Раневічы Свісл. ЛАДАЎНІЦА ж. Частка сячкарні, у якую кладуць салому для рэзкі сечкі. У ладаўніцу кладзем салому, і сьлімак цягня яе ў нажэ – рэжа сечку. Старое Сяло Зэльв. ЛАДЫНКА ж. Гладыш. Як хочаш, налі малака з ладынкі і папі. Арлова Гара Шчуч. ЛАЗЕЙКІ мн. Санкі. Сёдня купіла маяму хлопцу лазейкі. Малая Бераставіца Бераст. ЛАЗАР м. Чалавек, прыкуты хваробай да ложка. Сын яе – лазар, гадоў шаснасьця маіць, а на ногі і ні ўстаніць. Бедны хлопяц: ні жывець, а мэнчыцца. Косцевічы Астр. ЛАЗГІМАХ м. Здзекл. Пра абыякавага, нядбайнага чалавека. Ды які ён гаспадар, лазгімах некі. Лозкі Дзятл. ЛАЗІННІК м. Бат. Альяс. Вазьмі папробуй соку з лазінніку папіць. Кажаць добра ат кашлю памагаіць. Астравец. ЛАЗОЎКА ж. Гатунак бульбы. Масцішча Навагр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 153 ▶