Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
КУЛЯ'БА ж. Нага. Надзявай доўгія штаны, а то кулябы табе паадбірая. Манчыцы Свісл. КУЛЯГОЎНЫ прым. Той, хто легка ўваходзіць у кантакт з людз.мі, дружбацкі. Сашка чалавек кулягоўны, ён з усімі добра. Васолы такі. Варняны Астр. КУПРЫДА ж. Насечкі ў жорнавым камені, у якія трапляе зерне i потым мелецца. Зярня нападая ў купрыцу i меляцца паціху. Руда Яварская Дзятл. КУРА ЪА ж. Мяцеліца. Аля ш на дварэ курава, снегом усе пазавальвало. Радзявічы Мает. КУР АКР мн. Галавешкі. Здэцца й куракоў ужэ німа} а штось пахня. Шоўкі Ваўк. КУРАХА 'Н м. Певень. Адрубай сёні курахану галаву. Баяры Свісл. КУРДА ж. Жанчына малога росту. Мэтар росту мая курда гэта, а рабіць станя - дак ні справісса зь ею. Мілявічы Мает. КУРМЯЛІШКІ мн. Гальян. Нічого добраго ні налавіў, акрамя курмялішак. Несутычы Навагр. КУР О ВАТКА ж. Курыца з куранятамі, кураводка. Мая куроваткаўжо кінула вадзіць куранят. Уселюб Навагр. КУРПЯЛЕ' мн. Гурбы снегу. Курпяле на ўсей дарозі. Масцішча Навагр. КУРТАЧ м. Куртаты сабака. Натто наганы твой куртач, здэцца, разарваў бы, кан сарваўсё з ланцуга. Грабава Зэльв. КУРЧАНЁ' н. Кураня. Курчаняты вывяліся, алі, мусі, ніводнай курачкі ні будзіць, yce нятушкі. Ракаўцы Смарг. КУСТАВА ТЫ прым. Дзікаваты (пра чалавека). Іхняя дзяўчына як дзяўчына, a хлоняц трохі куставаты, баіцца ўсіх. Лешчанка Навагр. КУ'ХКАЦЬ незак. Квактаць. Гэта кура кухкая, трэба яе на яйцы садзіць. Навумавічы Гродз. КУХМАТЫЦЬ незак. Жарт. Кухарыць. Я буду калыхаць дзіця, a яна хай ідзе на кухню ды кухмарыцъ, а mo i налуднаць пара ўжэ. Валькевічы Зэльв. КУХНЯ ж. Вогнішча. Мы ў кухні бульбу пяклі, як каровы пасьвілі. Вішнеўка Бераст. КУЧКАВА TJb неазк. Асыпаць, акучваць (агародніну). Пайду капусту кучкаваць. Мяжырычы Зэльв. КУЧМА м. i ж. Неадабр. Чалавек (часцей жанчына) з бруднымі, ускудлачанымі валасамі. Hi дзеўка, a кучма нейкая. Солы Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

куляба, кухкаць
5 👁
 ◀  / 153  ▶