КАЎДУН' м. Выраб з цёртай бульбы i мяса, калдук. Каўоун просто робіцца; труць картоплі на тарку, троху мукі ўсыплюць, у тоё цесто мясо закатаюць i тушаць у сагане. Каўдун як яйко выглядае. Сурынка Слонім. КАЎДУН2 м. 1. Каўтун. Бало, часто хварэлі каўдуном: на галаве косы зліпаліся. Грабава Зэльв. 2. Толькі мн. Непахв. Доўгія непрычасаныя валасы. 1 чаму табе ні пастрыхчыся, як чалавеку, загадаваў каўдунэ i трасеш галавою, як конь у горач. Грабава Зэльв. КАЎДЭТАК м. Коўдра. Накрыла малога новым каўдэркам. Курчоўцы Воран. KA ЎТУН м. Зацірка з дабаўленнем бульбы. Малако сьвежа есьцъ. Трэбо апчысьцгцъ пару бульбін i зварыць каўтуна. Бярозаўка Лід. КАЦМАН м. Неакуратны чалавек. Усе ў іх кагщаны, як маці, так i дзеці. Кватары Бераст. КАЦЫК м. Пяшч. Кот, коцік. A гось i кацык наш прыбех. Дай яму малачка. Валькевічы Зэльв. КАЦЯК м. Бульбяная каша. Во, паем кащку i буду ісьці. Бобра Шчуч. КАЧАЛЭХА м. i ж. Экспр. Неахайны чалавек. Гэта качалэха нат спанніцу ні памыя, веку гразі сядзіць. Саленікі Сдонім. КАЧЭННІК м. Качыная ферма. Мой mama на качэчніку робіць. Сапоцкін Гродз. КАША К м. Кот. Палянъ, які кашак здоровы с тваею кошкою ходзіць. Забагонне Зэльв. КАШАЛА7 ж. Калоша, калашына. Даўней порткі свабодныя насілі, кашолы шырокія. Косцевічы Астр. КАШЭНЬ м. Кішэнь. Бацькі парвуць кашані, для дзяцей зьбіраючы, a дзецг - ад бацькоў хаваючы. Косцевічы Астр. Прышый ты мне кашэнъ да пальта! Каторы ўжо дзенъ так ходзіш. Вішнева Смарг. КАШЭТНЫ прым. Вельмі худы. Ён стаў такі кашэрны, як ражон. Вялікае Сяло Шчуч. КВАДРАТОЪЫ прым. Квадратны. Мне жыць тады давялося ў квадратовым пакоі - yce сьцены роўныя. Валдоцішкі Воран. КВА ЧАК м. Пэндзаль. Вазьмі квачак i намалюй мне штонібуць. Першамайск Шчуч. КВАШОНКА ж. Квашаніна. Закалолі парэсятка, сала ні было на ім, нат квашонка i тая слаба варыцца. Руда Яварская Дзятл
10 👁