КАНАЎКА ж. Невысокая бочка. Гурке засалі ў канаўцы. Цецяроўка Бераст КАПДЖУК м. Чарот. Летам у нас як панарасъце канджуку, та рэкі за імі ні вгдацъ. Старая Руда Гродз. КАНДЭТНАЯ прым. Шчаслівая. Ляжу я кандэтная, бо сын ля міне пасопвая. Пушчыкі Свісл. КАНГСКО м. 1. Вялікі конь. Такі каніско, то дзе ты яму хомута дабярэсься. Грабава Зэльв. 2. Непахв. Конь. Ш зь месца вое хоць ты забі гэтаго каніска. Грабава Зэльв. 3. Непахв. Пра чалавека здаровага, але гультаяватага. От каніско, одно па еяле бегая, а работы зь яго німа. Грабава Зэльв. KAHOTIHIHA ж. Ільняная тканіна. Добрая сукенка с канопніны. Вялікія Ёдкавічы Бераст. КАНЧАГКІ мн. Гасцяванне, частаванне, калі даядаецца i дапіваецца тое, што засталося ад папярэдняга вялікага баліо. Стары, хадзем на канчаткі. Пачарнейкі Свісл. КАПА 'HIKl мн. Саджанцы. Трэба ўзяць капанікі i завясьці да дачгі. Яна прасіла, каб у садзе панасаджваць. Астравец. КАПАЧЬГмн. Іран. Ногі. Чаго сядзіш як пан? Адымі капачы свае, дай прайсьці. Азярніца Слонім. КАПЁЛЮХ м. Гумар. Капялюш. Здымі хоць свой капелюх, ты ж можа ні ў гумне, a ў хаці; Малы ішчэ, малакасос, a ўжэ капелюх насадзіў, i што-то я! Грабава Зэльв. КАПУСТА ж. У час вяселля выкананне музыкамі песняў за грошы вясельнікаў па іх заяўках. Грошы за капусту на карысць молодых ідуць. Касцяні Слонім. КАПУ'ЦІ мн. Лёгкія сандалі. Наш Ігнась сёніка ўжэ ў новых капуцях ходзіць. Забагонне Зэльв. КАПУ'ЦЫ прым. Здаровы, таўставаты, няўклюдны чалавек. Той капуцы, з Гуменік, як уваліць, дык бедны трахтарыст гаш ногі задраў. Сурынка Слонім. КАПЦЁТКА ж. Самаробная лямпа. Трэ капцёрку запаліць. Вялікія Ёдкавічы Бераст. КАПЫШКАЦЦА незак. Корпацца, рабіць што-н. марудна, капашыцца. Спраўная баба, усюды подбегам, усё ў яе руках гарыць, куды ні глянь - парадок. А то другая капышкаіцца цалы дзень, а знаку німа. Косцевічы Астр. КАПЯШКА ж. Капа. Сена того засталося прывясьці дзьве капяшкі, аянаўсё бядуіць. Косцевічы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

капуці
38 👁