КАЗЕТЫЦЦА незак. Задавацца. Канчай казерыцца! Ўсе мы знаям, які ты! Тракелі Воран.
КАЗЁНКА ж. Казённая сякера. Дзед узяў казёнку i пайшоў у лес. Востухава Карэл.
КАЗЛЫ' мн. Ткац. Прыстасаванне, на якім развіваюць ніткі. Казлы - ніці на іх разьвівалі. Масцішча Навагр.
КАЗЮТА ж. 1. Казяўка, кузурка. Hi тапчы жука, хай паўзець. У сякая казюра, дзеткі, хочыць жыць. Косцевічы Астр. 2. Чалавек з нікчэмнымі магчымасцямі. Ёну гэтай справе казюра, тут не для яго дзяла. Косцевічы Астр.
КАЗЯНЯ' н. Казляня. У нашае козы адно казяня нарадзіласё, болыи ні прывяла. Грабава Зэльв.
КАЛАБЬГ мн. Бліны. Напякла калабоў, паела й пашла на работу. Старая Дубавая Гродз.
КАЛАНАТЫ прым. Каляны. Алі ш i выкупіла ты сабе мацір 'ял - каланаты нейкі, абдзёрціся можна. Будзіць табе мода. Косцевічы Астр.
КАЛАСАВІК м. Дождж, які ідзе ў час, калі калосіцца жыта. Пайшоў каласавік - жыта забуяя. Нача Воран.
КАЛБАТУХА ж. Яечня з разбоўтаных яек, у якую дабаўлены мука i малако. Ай, смачна калбатуха, мусі, много яяк убіла? Моцеўцы Шчуч.
КАЛБУЧЫЦЦА незак. Зніж. Бурчаць (у жываце). Бывало, пойдзяьи на работу ні еўшы, а пасьля так ужо ш у жываце калбучыща, хоцьуцякай на гуліцу, каб людзі ні чулі. Леснікі Лід.
КАЛІВАТА ж. Могілкі. Людцы, чулі, калівару нашу трахтарамі хочуць зраўняць! Раневічы Свісл.
КАЛМАЧ м. Непахв. Калматы. Ужэ мо з гот ні стрыжэцца калмач гэты. Зарос, як у nana косы; От калмач гэты твой сабака. Можно шэрсъцъ стрыхчы. Валькевічы Зэльв.
КАЛМЫТА м. i ж. Экспр. Неахайны чалавек. От калмыга, нават ні адзеняцца чысьцей. Вішнеўка Бераст.
КАЛОКВША ж. Чаромха. Наламі калоквгны, пастаў у букет. Кватары Бераст.
КАЛОТКА ж. Замок. Нашто на гэтыя дзьверы калотку вешацъ? Вялікія Ёдкавічы Бераст.
КАЛПЕКША м. i ж. Экспр. Неахайны, неакуратны чалавек. Трэбо вымыцъ хоцъ калпекшу гэту малую, й тады пойдзямо. Вялікія Азёркі Мает
29 👁