Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ЗНЯБОЖЫЦЦА зак. Знясіліцца. Нешта ты, Ганка, зьнябожылася, іозеш. Панарка Смарг. ЗНЯХ/1ЯЦЬ зак. Зганіць, абгаварыць каго-н. Зусім зьняхаялі дзеўку. Ціпер баіцца бедна вачэй падняць. Ганчары Лід. 3 0 'ДА ж. Пральны парашок. Пяць пачкаў купіла зоды, хай будзя ў запасі. Лаўрынавічы Свісл. ЗРАМНІ'НА ж. Палатняная прасціна. Шчэ ŭ ціперака пара зрамнін маю. Уселюб Навагр. ЗРАСТУ'ХА ж. 1. Месца перасячэння дарог. Як узьехала я ў зрастуху, дык i стала - ня ведаю, худы далей: прама ці ўправа. Баруны Ашм. 2. Жыццёвае раздарожжа. У дзявоцтве стаяла я на зрастусі, ні знала, чым займацца. Баруны Ашм. ЗРАЧЭ'НЯЦм. Чалавек, які можа сурочыць. Hi паказвай яму сваё дзіця, a кажуць, шо ён зрачэняц. Брольнікі Навагр. ЗУ'БЫ мн. Сельскагаспадарчая прылада, матычка. Німа часу стаяцъ, трэба браць зубы ды йсьці ў агарот. Вострава Слонім. ЗУДЛГВЫ прым. Надакучлівы, бурклівы. Зудзіць кожны дзень, такі ўжо зудлівы чалавек. Ліпнішкі Іўеў. ЗЫ'БІЦЦА незак. Глядзець на каго-н. з павышанай цікавасцю. Чаго ён так зыбіцца на міне, мо нетто ўгледзець хоча. Сянькоўшчына Слонім. ЗЫ РАБАТА прысл. Холадна, сыра. Адзявайся щплей, бо раніцай яшчэ зыравата. Хадзяўляны Дзятл. ЗЫ'РКІ прым. Гарачы, страсны. палкі хто-н. Мой бацько * зыркі да працы. Савічы Шчуч. ЗЫЧЛГВА прысл. Шчасліва, удала, добра. 3 Богам, сваточкі! Зычліва вам даехацъ! Ст. Гудагай Астр. ЗЭ'ЛЬНІК м. Зэдлік. Старому чалавеку добро сядзець на зэльніку каля печы. Галынка Ваўк. ЗЭ'ШЫТ м. Сшытак. Зноў начала новы зэшыт! На цібе ŭ ні набярэсься йіх. Пагародна Воран. 3 Я ДУХА ж. Непахв. Сварлівая жанчына. Hi руш гэту з 'ядуху, тылько лялясаць потым будзя. Стралыды Маст. ЗЯЗЮ'ЛЬКА ж. Курыца шэрага колеру. Сваіх курэй я ўсюды пазнаю. Дзьве белыя, дзьве чорныя i дзьве зязюлькі. Пераганцы Воран. ЗЯМНЯ' ж. Зямля. У нас зямня ні так родзіць, як у вашум калхозі; Лесь на земню, там ношкамі хадзіцімяш, не меў ты рукг мне, старому, выкручваць. Старое Сяло Зэльв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зняхі, зрамніна, зрастуха, зрачэняцм, зязюлька
9 👁
 ◀  / 153  ▶