ЗГРАЙСАВАЦЬ зак. Здратаваць, стаптаць, скамечыць. Усю пасьцель зграйсаваў зь дзеўкаю. Мяжырычы Зэльв.
ЗГРЫЖА ж. Сварка, лаянка. Было ўсё ціхо, а як узяў гэту холеру, то пачалася ў хаці згрыжа. Куляшы Шчуч.
ЗГРЫЗЦІСЯ зак. Змучыцца, зведаць вялікія перажыванні. Згрызлася толька ў чарзе, столько выстаяўшы. Астравец. Яна так згрышшыся, такоя беднай бабе перажываня, высохла ўся. Косцевічы Астр.
ЗГРЭТАШЫЦЬ зак. Здратаваць. Я шстаралася, столькі сілы паклала на тых градах, a ён усё згрэташыў. Хрустава Свісл.
ЗДЗЁР м. Тлушч з нутранога сала. Добра сьвіня была, вядро здзёру натапіла. Лаўрынавічы Свісл.
ЗЕ 'ЛЬЁ н. 1. Пустазелле. Hi ў пору сталі палоць, то зельё заглушыла ўсе бураке. Крывічы Зэльв. 2. Зёлкі. Парашкоў старая ніякіх ні n ye, усё зельям лечыцца. Крывічы Зэльв.
ЗЕ 'ЛЬНІЦА ж. Свята, якое адзначаецца пятнаццатага жніўня. Прачыстая. Зельніца натта ш вялікае сьвята, яно перад Спасам, сярэдзінай аўгуста яго сьвяткуюць. Баруны Ашм.
ЗЕЛЯНГЦЬ незак. Зелянецца. Ужэ жыто пасходзіло i падрасла рунь, зеляніць здалёк; На грудзе ўся трава высохла, а дзе ніжай - ішчэ зеляніць. Крывічы Зэльв.
ЗЕНЬКІ мн. Экспр. Вочы. Hi ўспеў зенькі пралупіць, a ўжэ да столу лезяш. Вялікая Бераставіца Бераст.
ЗЁШ 1 м. Плынь паветра. Тылько аччыніш дзьверы, так i дасьць зёмп халонны. Вішнеўка Бераст.
ЗДАЛГЦЦА зак. Здоўжыцца (пра адлегласць). Ох ы здалілася дарога дадому. Дубаўцы Ваўк.
ЗДАТНЫ прым. Прыгожы. Свэтар такі здатны сабе зьвязала, лепты за куплёны. Рагозніца Маст.
ЗДАТЫНАВА'ЦЦА зак. Засаромецца. Ён пачырванеў, здатынаваўся, i крычаць на яго ні было як. Драгуці Воран.
ЗДА 'ЦЦА зак. Ударыцца, стукнуцца аб штон. Нага ў калені баліць, як здаўсё коленам an камянь, падаючы з poeapa. Старое Сяло Зэльв.
ЗДЗЯРБАНГЦЬ зак. Неакуратна скасіць. Паслаў сына касіць дзялку, дак той так здзярбаніў яе, што ні пазнаяш, дзе кошано, а дзе не. Кашалёва Навагр.
ЗДРЫНДЗЕЦЦА зак. Памерці. Ён быў зусім хваруткі, пажыў крыху, a потымузяў i здрыньдзеўся. Вярэйкі Ваўк.
ЗДУДУЛІЦЦА зак. Моцна змёрзшы, знерухомець. Чаго здудуліліся, скарэй ускоквайце ў хату. Сурынка Слонім
Дадатковыя словы
здатынавацца
25 👁