ЖЛУ'МЦІЦЬ незак. Непахв. Піць. Як наеўса, та анно воду жлумціў. Шаляпкі Бераст. ЖМУТ м. Скнара. Ну ŭ жмут твой cycem. Зімой сьнегу ні выпрасіш. Вішнева Смарг. ЖОТЩЗЩЬ незак. Кіраваць. У нас у хаце жонка ўсім жондзіць, ратунку ад яе німа! Свілы Воран. ЖУВА'ЦЬ незак. Гаварыць адно i тое ж. Надаела ты мне жуючы, жуеш i жуеш адно i тое. Вялікае Сяло Шчуч. ЖУЖШЦЬ незак. Непахв. Еещ. Мачаха разам зъ дзецьмі ні есьць, а схаваяцца й жужліць сабе гито лепшае. Пагародна Воран. Ж УЛІК м. Пляшка ёмістасцю 0,25 літра. Пайшлі, Вацё, зробім па жуліку. Дубаўцы Ваўк. ЖЫД м. Верабей. Бывало, як daci курам есьці, та пазьлятаюцца гэтыя жыды, ŭ німа на іх рады. Дубаўцы Ваўк. Глянь ты, колькі жыдоў паляцела, ~ yce каноплі зьдзяўбуць. Дзягаўцы Ашм. ЖЬГДКІ прым. Які не мае сілы. Таня ш тады яшчэ ні надавала сена, жыткая была, толъка ў тосты клас хадзіла. Косцевічы Астр. ЖЫЛЕТКА ж. Лязо (для галення). Трэба новую жылетку купляць. Вялікія Ёдкавічы Бераст. ЖЫТНІЦА ж. Ржышча. Жытніца - гэта поле, дзе жыта сядзела. Масцішча Навагр. з ЗА БАРАШ мн. Вяроўкі ў лапцях. Забарані ў лапцях тужэй падвяжы, каб ні аслаблі. Мыслова Слонім. ЗА БАХ прысл. Добра што. Забах хоцъ я ўчоры хлеба набрала больш, а то ні было n чаго гасьцям даць. Залацеева Зэльв. ЗАБГЦЦА зак. Ударыцца, атрымаць знак ад удару. Гэто яблыко забіласё, яно доўго ні ляжацімя, трэба зьзесьці. Грабава Зэльв. ЗАБГЦЬ зак. Балюча ўдарыць. Забіў пальца, натто баліць, гаш спух. Грабава Зэльв. ЗАБЛАМБАВА 'ЦЬ зак. Запламбаваць. Ужэ лепяй, як забламбавалі зубы, хоцъ трохі цьвярдзейшо патрэш зубамі. Грабава Зэльв. ЗАБОІТНЯ ж. Вялікая кадушка ці скрыня пудоў на 100. У нас раней такая забойня была, у каморы ў куту стаяла. Дзераўная Слонім
Дадатковыя словы
жлумціць, жуваць
8 👁