Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ПРОЗВШІЧЫ ЖЫХАРОЎ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ ПАВЕЛ СЦЯЦКО Прозвішча - асноўны, найболын устойлівы кампанент трохэлементавай антрапанімічнай сістэмы (імя, імя па бацьку, прозвішча). Прозвішчы перадаюцца па спадчыне, ад аднаго пакалення да другога. Як афіцыйнае фамільнае найменне прозвішчы з'явіліся на Беларусі ў XVII-XVIII стагоддзях. Грунтам для іх сталі былыя дахрысціянскія імёны (пазней, падчас замацавання ў іменаелоўі хрысціянскіх імёнаў, яны сталі выконваць функцыю мянушак), а пазней i самі хрысціянскія імёны (рэдкія паводле іх выкарыстання ў пэўным рэгіёне), i асабліва іх гутарковыя формы. Аналіз семантыкі i словаўтваральнай структуры прозвішчаў дае багаты матэрыял для вывучэння побыту нашых продкаў, адмысловай іх дзейнасці, месца іх пасялення, камунікацыйныя стасункі з іншымі этнасамі, этнічны склад жыхароў, адметнасць характару носьбітаў адпареднага прозвішча, іх вонкавыя рысы, адносіны да працы, адмысловыя адзнакі ў маўленні, карыстанні пэўнымі словамі ды шмат іншага. У аснове сучасных прозвіпічаў ляжаць i старадаўнія беларускія імёны, якія ў наш час не выкарыстоўваюцца. У сё гэта i робіць прозвішчы досыпь цікавым аб'ектам даследавання. Дый кожны дасведчаны чалавек хоча ведаць, адкуль яго прозвішча, якое яго першаснае значэнне, як яно ўзнікла. У гэтай публікацыі падаюцца прозвішчы насельнікаў Зэльвеншчыны, сабраныя аварам гэтых радкоў (таксама зэльвенцам) у 70-я гады на падставе звестак Зэльвенскага райвыканкама. Ступень пашыранасці прозвішча абазначаецца лічбавым паказчыкам, які сведчыць пра адпаведную колькасць сем'яў з гэтым найменнем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, зявіліся, семяў
3 👁
 ◀  / 153  ▶