Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
УВІРОТНЫ прым. Неадабр. Хуткі, спрытны. У Галіны такое дзіірі ўвіротнае, усюды ўлезе. Ліпнішкі Іўеў. УВЫ'ШКІ йрысл. Увысь, увышыню. Гэта хваіна ўвышкі расьце, а тонкая. Грабава Зэльв. УДУШЫ'ЦЦА зак. Экспр. Згінуць, прапасгд. Стары, а стары! Дзе ты ўдушыўсё, што нідзе ні бачу цябе! Савічы Зэльв. УЖА 'ЛІЦЦА зак. Зашшкаць з жалю. Бедная аж ужалілася, так шкадавала сабаку. Нача Воран. УЗАГРЭЯК м. Месца, заслоненае ад ветру i асветленае сонцам. Вот i паймі, як адзецца. На ўзагрэйку дык хоць разьдзявайся, настаяшчая вясна, а тут - зімна. Косцевічы Астр. УЗДЗЯБУТЫЦЦА зак. Экспр. 1. Рана ўстаць, прачнуцца; успароцца. Зьбіраліся на кірмаги ехаць, mo ўзьдзябурыліся яшчэ чатырох часоў ні было. Косцевічы Астр. Чаго ўзьдзябурылася так рана? Ігнацова Астр. 2. Залезці, забрацца на што-н. Гэта ш трэба было ўзьдзябурыцца на такую вышыню. Hi дай бох сук зламаўся, пакалечыліся n. Вот розум! Косцевічы Астр. УЗДЗЯБУРЫЦЬ зак. Груб. Надзець, апрануць. Узьдзябурыла на сябе нівідома што i ходзя тут. Ськідай, бо людзі засьмяюць. Варняны Астр. Узьдзябурыць гэтыя джынсы i спацыругць na вёсца. Косцевічы Астр. УЗІМУ прысл. Зімою, узімку. Вясна, a халадно, узіму, здэцца, цяплей было; Узіму ўсё зьзесца, i картапленё, i зельё. Старое Сяло Зэльв. УКАРЭ'ЦЬ зак. Стаць карэлым, брудным. Ідзі памыйся, а то ўкарэіш зарас так, што людзі не пазнаяць. Вішнева Смарг. УКРА ТІІЦЬ зак. Стукнуць, ударыць каго-н. Я вось табе як украплю! Грынкі Свісл. УКУЛЯВА 'ЦЦА зак. Вельмі цёпла апрануцца. Сёня на вуліцы было холадна, але я так укуляваласа, што мне было цяпло. Пагранічны Бераст. КЖРчасц. Вось. Уля i дахатыужэ пара. Грабава Зэльв. УЛЯ'МПЩЬ зак. Стукнуць, ударыць. Ты яму, Вера, улямпі добра. Сіудзенікі Свісл. УМЫЛГЦЦА зак. Страціць. Я тут стаю, горло раззявіўшы, i вочарадзіўмьілюся. Грабава Зэльв. УНДЗЯ прысл. Вось тут. Дзе ты веніка пайшоў шукацъ, ён ундзя пат столачкам. Стралъцы Мает. УПАРТОЛЩЦА зак. Выпацкацца. Упартоліўся ўвесь у краску, i штанэ ўпартоліў, цяпер не вымыеш. Пагародна Воран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кірмагй, увышкі, удушыцца, укарэць, улямпщь
9 👁
 ◀  / 153  ▶