Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
СМЫК м. Прыстасаванне для даставання вады з калодзежа (журавель). Да смыка чапляецца вочап з вядром. Райца Карэл. СМЫРОД м. Смурод. Некі смырот сь сьцёпкі ідзе, ьито там притухло? Грабава Зэльв. СМЫРОДЗЩЬ незак. Смуродзіць. Нашто ты тут смыродзіш гэтаю ваксаю, га? Дзярэчын Зэльв. СМЫРОДНЫ прым. Смуродны. Некі смыродны пах нясе с тае ямы. Грабава Зэльв. С МЫ ДА ж. Скрутак. Сколькі труду положит, пакулъ смыцу палатна выччаш. Слабада Навагр. СМЯЦЕ И м. Чорнае вялікае зерне у коласе гшіаніцы, жыта. Каласэ велькія ў жыці, i зярнята доўгія. Аля часам ў коласі з дваццаці зярнятау i съмяцей знойдзяцца. Грабава Зэльв. СМЯЦЯРКА ж. Шуфлік выбіраць, выносіць смецце. Ідзі ды замяці гэтаў сьмящрку. Дзераўная Слонім. CHABA ННІЦА ж. Тая, хто снуе кроены, снавалынчыца. Ішчэ адна снаванніца прыгала, вясялей будзя снавацъ (кроены). Грабава Зэльв. СНУ ШЦА ж. Сноўніца. На снуніцы рабілі основу, а тады ўжэ ткалі. Верцялішкі Гродз. СНЯГОЪЩА ж. Сняжніца. Схадзілася сьняговіца, што съвету боскаго ні відно. Мяжырычы Зэльв. СО'ЛЯНЫЯ мн. Ачышчаная бульба, звараная ў падсоленай вадзе. На вечар зварыла соляных, наеліся зъ кісьляком да атпаду. Лашаны Смарг. COPAKI мн. Сорак галушак, якія пякуць у час посту. Заўтра мама будзе пячы соракг. Нягневічы Навагр. СОЎКА ж. Кушэтка. Ляш, дзетачка на соўку, атпачынь. Г рамавічы Шчуч. СПАДАВЬГ прым. Сподні. Наша карова ніяк спадавога сена есьці ні хоча. Данілавічы Дзятл. СПАДА К м. Ніжні камень у жорнах. Спадак - ніжні недвіжымы камень. Масцішча Навагр. СПАДА РКА ж. Гаспадарка. А бывала ўсе рабілі на сваей спадарцы. Кашалёва Навагр. СПАДАРЭ НКУ прысл. Навідавоку; напагатове. Граблі. заўсягды кала хлява спадарэнку стаяць, як будзя табе трэбо, та возьмяш. Жылічы Мает. СПАДОНКА ж. Спадніца. Спадонку гэту з вышыванай кохтай адзень, файно будзя. Стральцы Мает
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

соляныя
4 👁
 ◀  / 153  ▶