Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
РАТЭ'НДА ж. Шырокае адзенне. Зноў ты гэтую ратэнду надзела, здымі лепяй. Мацвееўцы Ваўк. РАХУНКАВА 'ЦЬ незак. Мераць, адмяраць, разліноўваць. Ты сёніка будзяш рахункаваць дошкі ці, можа, заутры? Міхалкі Свісл. РАХЭ'ЛЯ ж. Груб. Неахайная жанчына. У гэтай рахэлі нігды ў хаці паратку німа. Усё павуціням пазарастало. Гуды Лід. PA ЧЫЦЬ незак. Раіць. Рану яму ісьці ў грамаду. Масцішча Навагр. РО'ДЗІВІ мн. Сваякі. Тут усе мае родзіві пахаваныя, маці, mama, сёстры. Руда Яварская Дзятл. РО'СЛЫ прым. Прарослы, пахрошчаны. 3 рослага жыта хлеба ні сьпячэш. Дабраволя Свісл. РО'СТАЎКІ мн, Устаўныя карункі ў навалачках. На падушках былі прыгожыя з ростаўкамі навалачкі Баруны Ашм. РО'СТЫРКА ж. Сварка. Ростырка хутка ішла да свайго канца. Вераб'евічы Навагр. РУБАСЕК м. Вырубка. Сёлета ў рубасеку было многа маліны. Клеціск Свісл. РУБЕЛЬ м. Драўлянае прыстасаванне для разгладжвання бялізны. На пячэ ляжыцъ рубель} дастань, будзям прасцірадлы качаць. Лішкі Бераст. РУМЫНКА ж. Дача. Панараблялі румынкаў з гародамі, добра мець троха сваёй зямлі. Руда Яварская Дзятл. РУМЫНКІ мн. Жаночыя чаравікі з аздобаю, Трэба румынкі заказаць, a гэто німа чаго на сьвято абуць. Канюхі Ваўк. РУМЯНАК м. Адзін з відаў рамонку, які выкарыстоўваецца як лекі; лекавы настой на кветках такога рамонку. Калісьці ваша бабуля ўсё румянак заварвала; Гэтых чаёў ніхто i ні знаў. A румянак ад прастуды добра i ад жывата. Косцевічы Астр. РУНКАВГСКО н. Ручка у рыдлёўцы. Дзет Міхал трымауся за рункавіско. Роскаш Навагр. РУСЛО' н. Вясло. Забыўся, мо} узяцъ русло. Нягневічы Навагр. РУЧАНЫ'мн. Апоры для драбін у возе. Трымайся за ручаны, бо з воза звалісься. Купіск Навагр. РУЧНГЦА ж. Памінкі па нябожчыку праз год пасля смерці. Проз месяц наўучніцу na дзеду паедзім. Вялікія Свіранкі Астр. РУЧЭННІК м. Маленькі чарвячок, які будуе вакол сябе домік-трубачку. Рыба ў возеры добра ловіцца на ручэйніка. Купіск Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабевічы, на^учніцу, ратэнда, рахэля, ростаўкі, ручанымн
8 👁
 ◀  / 153  ▶