Старонка 98
◀ / 209 ▶
Рудкаўшчына Гор.; Месца ў лесе. Тут знаходзіцца вялікая яма. Клічаў, Зарэчча Кругл., Алешкавічы Бял.; Поле. На ім шмат невяліх кар'ераў. Прылессе Чав. КАР'ЕРНАЕ ВОЗЕРА. Возера. Некалі тут быў кар'ер. Кульчыцы Слаўг. КАР'ЕРСКІ ЛЕС. Лес. Ён знаходзіцца ў кар'еры. Александрыя Шкл. КАР'ЕРСКІ ЛУГ. Луг. Ён знаходзіцца ў кар'еры. Александрыя Шкл. КАР'ЕРЫ мн. Луг. На ім шмат ям. Дубейкава Мсц.; Забалочанае месца. Раней тут бралі торф. Леніна Красн.; Возера. Некалі тут капалі гліну. Разальмаў Хоц.; Глыбокія месціны на балоце, у якіх шмат вады. Пацкава Мсц.; Рака з вялікімі ямамі-ўпадзінамі. Гусакі Шкл.; Месца за вёскай. Тут шмат насыпаў і кар'ераў. Нясята Кліч.; Урочышча. Некалі тут капалі пясок. Літоўск Кругл., Жадунька Клім.; Сметнік. Раней тут здабывалі гравій. Мурын-Бор Касц.; Луг за вёскай. На ім некалькі невялікіх азёр. Зоры Чэрык.; Забалочаная мясціна ў лесе. Макаранцы Маг. КАРЭЯ ж. Вуліца. Яна знаходзіцца на краі вёскі. Баханы Хоц.; Хутар. Ён знаходзіцца далёка ад іншых вёсак. Аўчыненкі Шкл.; Гразкае балота. Паплавы Кліч. КАСА ж. Лес (названы паводле формы). Клічаў, Атражжа Чав.; Месца на рацэ. Названа паводле формы. Мірагошч Чэрык. КАСАВІЦА ж. Урочышча. Тут косяць траву. Баханы Хоц. КАСАВУХА ж. Дарога. Яна ідзе дугою ў лес. Новы Быхаў Бых. КАСАГОР'Е н. Месца ў лесе. Тут знаходзіцца шмат узгоркаў. Вялікія Лазіцы Шкл. КАСАР м. Бярозавы гай ля в. Касары. Петухоўка Чав. КАСАРЭЗІНА ЎРОЧЫШЧА. Урочышча. Калісьці тут, ловячы рыбу касой, чалавек зарэзаў сябе. Гарадзец Бых. КАСАРЭЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Раней тут была в. Касары. Петухоўка Чав. КАСІНШЧЫНА ж. Асінавы лес. Ён знаходзіцца ля в. Пусты Асавец Маг. КАСІНЫ РОЎ. Узлесак. Тут косяць сена. Горкі Чэрык. КАСІЦКІ м. Луг. Тут заўсёды косяць траву. Сласцёны Чав., Леніна Красн. КАССЁ н. Паляна ў лесе. Тут косяць траву. Боўсевічы Бял., Сухары Маг. КАСЁК м. Рачулка. Некалі ля яе касілі сена. Зуі Крыч. КАСКОЎСКАЕ н. Заліўны луг. Тут пасвяць коней. Іскра Бял. КАСМАЧЫ мн. Поле. Раней тут жыў пан Касмач (мянушка). Дубраўка Касц. КАСМЫНЯ ж. Месца на рэчцы. Тут шмат ціны. Кухенка Бабр. КАСТАЛЬЦОВА БАЛОТА. Лес. Раней тут быў хутар Кастальцова. Бутрамееўка Бых. КАСТЛЯКІ мн. Месца каля рэчкі. Тут шмат карчоў. Лабковічы Крыч. КАСТРЫШЧА н. Месца ля лесу. Тут на Купалу паляць вогнішчы. Козлы Гор. КАСТУСЁВА ПРОСЕКА. Прасека. Некалі яна вяла да хутара Кастуся. Бардзінічы Чав. КАСТУСЁВА РОШЧА. Гай. Раней тут была сядзіба Кастуся. Бель Маг. КАСТУСЁВЫ АРЭЛІ. Арэлі. Іх змайстраваў Кастусь. Коўбча Кліч. КАСТУСЁЎ ЛУГ. Луг. Некалі тут касіў траву Кастусь. Міхалкава Клім. КАСУНОЎКА ж. Узгорак ля рэчкі. Названа ў гонар пана Касунова. Чэрыкаў. КАСЫНКА ж. Сенажаць. Названа паводле формы. Сапронькі Шкл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 209 ▶