Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
КАСЬЯНАЎ BIP. Bip. Раней тут жыў дзед Касьян. Балбечана Гор. КАРТЫ мн. Луг. Ён падзелены на некалькі роўных частак. Раманавічы Маг., Забалоцце, Забавы Бял., Ордаць Шкл.; Поле. Яно падзелена трыма канавамі. Высокае Клім., Літоўск Кругл.; Лес. На гэтым месцы былі кусты, потым — поле, цяпер — лес. Жаркі Касц. КАРЧАВАТКА ж. Месца на рацэ. Тут шмат карчоў. Шупені Кругл., Яўнёвічы Глуск.; Луг. На ім шмат карчоў i купін. Іскра Бял. КАРЧАВАХА ж. Узгорак. Раней тут раслі старыя яліны, якія выкарчавалі. Столка Чав. КАРЧАВУХА ж. Поле. На ім многа карчоў. Трылесіна Гор., Паплавы Кліч. КАРЧАВОЕ БАЛОТА. Балота ў лесе. Раней тут быў лес, а цяпер засталіся адны карчы. Ігнатаўка Хоц. КАРЧАЎНІК м. Поле (на месцы выкарчаванага лесу). Рожава Мсц. КАРЧМА ж. Невялікі лес. Раней тут стаяла карчма. Нямкі Kip.; Урочышча. Раней тут была карчма. Турышчава Гор., Васькавічы Чав. КАРЧМІШЧА н. Поле. Калісьці туг была карчма. Халмы Красн. КАРЧОМІШЧА н. Балота. Тут шмат карчоў. Таранава Маг.; Урочышча. Раней тут была карчма. Забалоцце Бял., Дудаковічы Кругл. КАРЧОЎЕ н. Месца ў лесе. Тут шмат пнёў. Вялікія Лазіцы Шкл. КАРЧОУКАж. Сенакос. Раней тут было балота. Кіраўск; Дзялянка ў лесе. Раней тут быў лес. Хамічы Kip. КАРЧОЎНІК м. Луг. Тут шмат карчоў. Ліхінічы Кругл. КАРЧОЎНЯ ж. Поле. Раней тут было многа карчоў. Буда Красн. КАРЧЫ мн. Балота. На ім шмат засталося карчоў. Жадунька Клім.; Вуліца ў вёсцы. Раней тут быў лес. Іванаўка Крыч.; Поле. Раней тут быў лес. Зацішша Касц., Лебядзёўка Слаўг., Дружба Бых., Недзведзь Клім., Халмы Крыч. КАРЧЫПНА ТАРА. Лес. Раней тут выкарчоўвалі дрэвы. Запруддзе Маг. КАРЧЫЛАЎКАж. Пасёлак. Ён пабудаваны на месцы выкарчаванага лесу. Улькавічы Бял. КАРЧЭЎЕ н. Малады лес. Раней тут быў непраходны лес. Чырчына Шкл., Нясята Кпіч.; Месца ў лесе. Тут шмат карчоў. Таценка Кліч.; Сенажаць. Тут шмат карчоў. ВаевічыКліч., Халмы Крыч., Валынеж Касц. КАРЫТА н. Вялікі роў. Названы паводле формы. Заходы Шкл.; Вялікі абрыў. Названы паводле формы. Старое Брашчына Шкл.; Участак рэчкі. Названы паводле формы. Папоўка Слаўг. КАРЫТНАЕ н. Лес. Некалі тут пілавалі дрэвы на выраб карытаў. Градзянка Acin.; Веска. Раней яна славілася вырабамі карытаў. Лука Acin. КАРЭЛАЎКА ж. Луг. Раней праз яго ішла гразкая дарога, па якой вазілі лес. Вепрын Чэрык; Лес. У ім растуць маленькія дрэвы. Кудзін Бял. КАРЫТНІЦАж. Вёска. Раней тут збіралі кару. Карытніца Бял. КАРЫЦІНА ж. Нізіна на дарозе. Тут амаль заўсёды стаіць вада. Мушына Мсц. КАРЫЦІШЧА н. Лес. Раней тут быў загон для кароў I стаялі карьн ты з вадой. Буглаі Красн. КАР'ЕР м. Урочышча. Раней тут бралі пясок. Зарэчча Кругл., Паўлавічы Клім., Глінь Чэрык., Стайкі Красн., Свенск Слаўг., Александрыя Шкл.; Месца ля лесу. Тут бяруць гліну. Градзянка Асіп., Эсьмоны Бял.; Возера. Раней тут здабывалі мел. Бель Крыч., Сагіронькі Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карер
4 👁
 ◀  / 209  ▶