Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
KAPHEEBA ВЫГАР. Кустоўнік. Раней тут жыў Карней. Мяжэнін Клім. KAPHEEBA ПОЛЕ. Поле. Некалі яно належала Карнею. Кледнявічы Г op. КАРНЕЕЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў Карней. Вяззе Acin. КАРНІЛАЎ БРОД. Брод на рацэ. Раней тут жыла сям'я Карнілавых. Ордаць Шкл. КАРНІЛАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут стаяла хата Карнілава. Ордаць Шкл. КАРОВ АЛ АД м. Дарога. Па ёй ганяюць кароў на луг. Мікулічы Бабр. КАРОВ1Н БРОД. Брод на рацэ. Праз яго ганяюць кароў. Пуцькі Чав KAPOBIH МОСТ м. Мост. Па ім ганяюць з поля кароў. Катка Глуск. KAPOBIHA ТАРА. Узгорак. Тут жыхары вёскі сустракаюць кароў з поля. Шупені Кругл. KAPOBIHA ЯМА. Катлавінаўлесе. Сюды звозяць астанкі жывёлаў. Макаранцы Маг. KAPOBIH РУЧАЙ. Ручай. У ім каровы п'юць ваду. Праточнае Бых. КАРОК м. Лес. Раней тут было многа лазняку, з якога дралі кару. Гладкова, Вілейка Чав. КАРОЛЬКАВА ТАРА. Пагорак. Раней тут жыў Каролька. Горкі Крыч. КАРОМКА ж. Лес (ля в. Карма). Наркі Чэрык. КАРОТКАЯ ДЗЕСЯЦІНА. Поле (0,5 га зямлі). Прылессе Чав. КАРОТКІЯ мн. Невялікі луг. Ён знаходзіцца паміж полем i ракой. Хонькавічы Чав. КАРОЎСКАЕ КЛАДБІШЧА. Месца ў лесе. Тут закопвалі астанкі кароў. Буглаі Красн. КАРОЎСКІ BIP. Месца ў рэчцы. Некалі тут ўтапілася карова. Баханы Хоц.; Азярцо. Некалі тут паілі кароў. Ржавец Чэрык. КАРОЎЧЫНА ПОЛЕ. Поле. Раней яно належала Кароўчыну (npoзвішча). Коўоча Кліч. КАРОЎЯ РЭЧКА. Ручай. У ім каровы п'юць ваду. Рэкта Гор. КАРОЎІ ЛОГ. Нізіна. Раней тут было балота, у якім утапілася шмат жывёл. Рудня Бял. КАРПАЎКА ж. Балота. Тут водзіцца многа карпаў. Васількі Бял. КАРПАЎСКІ ПАСЁЛАК. Пасёлак. Яго заснаваў Карп. Язёры Чэрык. КАРПАВА ГАРА. Невялікая гара. Даўней тут жыў дзед Карп. Ціманава Клім. КАРПАЎСКІ ГАЙ. Гай. Ён знаходзіцца ля в. Карпілаўка Клім. КАРПЕЕВА МАЛОЖА. Луг. Раней тут жыў Карпей. Стайкі Маг. КАРПЕКАВА БАЛОТА. Балота. Раней яно належала Карпу. Выдранка Красн. КАРПЕКАВА ГАРА. Узгорак. Раней тут жыў Карпека. Лебедзева Гор. КАРПЕЙКІНЫ ШТАНЫ. Мясціна ў лесе. Калісьці тут Карпейка (мянушка) згубіў, едучыз базара, свае штаны. Доўгая Чэрык. КАРПЕКГНА РАНЧА. Лес. Некалі яго пасадзіў Карпека. Жаркі Касц. КАРПЕКІНА ЯМА. Мясціна ў лесе. Раней тут жылі Карпекіны. Вепрын Чэрык КАРПЕЧКАВА ПУШЧА. Месца на беразе ракі. Раней тут жыў селянін Карпечка. Камяніца Бял. КАРП1ЛАЎКА ж. Частка в. Уланава. Некалі тутжылі Карпілавы. Уланава Шкл. КАРПІЛАЎСКАЕ ВОЗЕРА. Возера. Яно знаходзіцца ля в. Карпілаўка Клім. КАРПІЛАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут стаяла хата Карпілава. Ордаць Шкл., Раманавічы Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча, пюць, сямя
2 👁
 ◀  / 209  ▶