Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
КАПОДЗЕШКА ж. Месца на рэчцы. Тут часта бяруць чыстую ваду. Плешчыцы Шкл. КАЛОДЛІВА н. Веска (на месцы высечанага лесу). Калодліва Касц. КАЛОНА ж. Вёска (уздоўж дарогі). Рэкта Слаўг. КАЛОША ж. Кустоўнік каля ракі. Па форме нагадвае калошу. Глінь Чэрык. КАЛУГАЎКАж. Вёска. Калісьцітут прыпыняліся адпачываць праезджыя дваране з Калугі. Красны Pyчай Крыч. КАЛХОЗНАЕ БАЛОТА. Балота. Сюды ганялі на вадапой калгасных кароў. Самулкі Чав. КАЛХОЗНЫ ПАСЁЛАК. Вуліца ў вёсцы. Яе пачалі будаваць у час калектывізацыі. Рудкаўшчына Гор. КАЛХОЗНЫ ШЛЯХ. Дарога. Яна вядзе да калгасных фермаў. Стайкі Маг. КАЛЬЦАВОЕ ВОЗЕРА. Круглае возера. Пасярэдзіне яго знаходзіцца маленькі востраў. Падвудага Крыч. КАЛЮГА ж. Вялізная луЖына. У ёй нават летам халодная вада. Ядраная Слабада Кліч. КАЛЮЖКА ж. Дарога цераз лес. Яна ўся ў выбоінах, калдобінах. Краснаполле Красн. КАЛЯБІН ХУТАР. Мясцінаў лесе, Раней тут знаходзіўся хутар Калябіна. Карпілаўка Клім КАЛЯДНАЕ н. Поле (на месцы ляда). Леніна Красн. КАЛЯСЬКІ мн. Лес. Раней там быў хутар пана Каляські. Масцішча Бял. КАМАРКОЎ ЮРОК. Мясціна ў лесе. Некалі тут жыў Камарок (прозвішча). Сідаравічы Маг. КАМАРОВА БАЛОТА. Балота. Тут водзіцца шмат камароў. Паўлавічы Клім. КАМАРОВА РОШЧА. Гай. Калісьці ён належау памешчыку Камарову. Грыбы Красн. КАМАРОЎКА ж. Вёска. Яна будавалася каля балота, дзе водзіцца шмат камароў. Камароўка Бых. КАМАРОЎСКІ ЗАТОН. Затон на Сожы. Тут угапіўся пастух Камароў. Зуі Крыч.. КАМАРОЎСКІ ЛЕС. Лес. Раней ён належаў пану Камарову. Бель Крыч. КАМАРОЎСКІ ШЛЯХ. Дарога. Яна вядзе да в. Камаровічы Чэрык. КАМАРОЎШЧЫНА ж. Гаёк. Раней тут жыў пан Камароў Зуі Крыч.; Лес. Раней тут была в. Камароўка. Халмы Красн.; Сенажаць. Раней тут жыла сям'я Камаровых. Дубасна Мсц. КАМАРЫНА н. Вёска. Улетку тут заўсёды шмат камарэчы. Лука Acin. КАМАРЫНА БАЛОТА. Балота. Раней тут працякала р. Камарынка. Кал юга Глуск. КАМАРЫНСКАЕ н. Лес. Раней туг было шмат камарэчы. Бутрамееўка Бых. КАМАРЫНСКАЕ БАЛОТА. Балота. Каля яго некалі жыў Камарынскі. Коўоча Кліч.; Балота каля в. Камарына. Лука Acin. КАМАРЫНСКІ ЛЕС. Лес. Раней ён належаў пану Камарынскаму. Вілейка Чав.; Лес (каля в. Камарына). Лука Acin. КАМАРЫЦКАЯ ДАРОГА. Сцяжынка праз лес (у якім шмат камароў). Буглаі Красн. КАМАРЫНЫ н. Мясціна ў лесе. Раней тут вадзілася шмат камароў. Раманькі Красн. КАМАРЫШЧАн. Балота. Некалітут было многа камароў. Коўоча Кліч. KAMACIHA н. Балота (непадалёк ад хутара Камасавага Петрака). Балбечана Гop. КАМЕНЕЦ м. Балота. Сярод яго ляжыць вялікі камень. Дубраўка Красн. КАМЕНКА ж. Вёска. Яна размешчана на камяністай мясцовасці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча, сямя
1 👁
 ◀  / 209  ▶