КАЛАСОЎШЧЫНА ж. Вёска. Раней тут было ўрадлівае поле памешчыцы Каласоўскай. Благавічы Чав. КАЛАТОЎКА ж. Лоле. Раней тут стаяў ветраны млын. Славенг Шкл. КАЛАЎРЫШЧА н. Поле (ля рэчкі). Крычаў. КАЛАЧКОЎШЧЫНА ж. Лес. Раней тут павесіўся ляснік Калачкоў. Каменка Крыч. КАЛАЧЫК м. Поле. Назва лаводле формы. Стайкі Клім., Хал мы Kip. КАЛБАСКІ мн. Вуліца ў вёсцы. Гаспадары якой рабілі маленькія кілбасы. Валоўнікі Мсц. КАЛГАСНАЯ ж. Цэнтральная вуліца ў вёсцы. Яна вядзе да калгаснай фермы. Паўлавічы Кпім.; Вуліца. Яна была зроблена калгасам для калгаснікаў. Свенск Слаўг. КАЛГАСНЫ САД. Сад. Раней ён належаў калгасу. Коўоча Кліч. КАЛГАСНАЯ САЖАЛКА. Сажалка (ля калгаснай фермы). Камяніца Бял. КАЛДрБІНА ж. Невялікае возера. У час разліву ракі або пасля дажджу яно напаўняецца вадой. Клімавічы. КАЛДОБНІК м. Мясціна (зрытая канавамі). Бураўшчына Кругл. КАЛДОБЫ мн. Участак лесу. Тут шмат ямак. Макавічы Глуск. КАЛДУНОВА ГРЭБЛЯ. Мясціна ў лесе. Калісьці тут жыў знахар, чараўнік. Раздзел Мсц. КАЛДЫБЫ мн. Лес. У ім шмат узгоркаў i ям. Паўлавічы Кпім. КАЛЕКЦІЎ м. Поле. Некалі яго апрацоўвалі калектыўна. Кунцы Кругл. КАЛЕНЬКАВА ЛЯДА. Месца ў лесе. Некалі тут высек дрэвы Каленька (мянушка). Галяні Маг. КАЛЯСЯНКАж. Урочышча. Раней тут жылі майстры па вырабе колаў. Радамля Чав. КАЛІНАВА ГРАДКА. Канава. Раней туг расло шмат каліны. Слаўкавічы Глуск. КАЛІНАЎКА ж. Балота. Каля яго растуць кусты каліны. Навасёлкі Бял.; Вёска. Раней тут была забалочаная мясцовасць, дзе расло шмат каліны. Калінаўка Гор.; Поле. Раней тут расло шмат каліны. Халмы Чав. КАЛІНАЎКІ мн. Поле. Раней тут было шмат каліны. Праточнае Бых. КАПІНАЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Яно знаходзіцца каля в. Калінаўка Мсц. КАЛІНАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Тут расце багата каліны. Малыя Аўчыненкі Шкл. КАЛІНЕВІЧАВА КЛАДКА. Кладка на рэчцы (побач з домам Каліневічаў). Зарэчча Чав. КАЛІНІНА н. Частка г.п. Клічава. Раней тут была вёска, у якой расло шмат каліны. Кпічаў. КАЛІНІНСКАЕ БАЛОТА. Балота (за в. Калініна). Крычаў. КАЛ ІНІЦА ж. Частка лесу. Туг расце шмат каліны. Звянчатка Кпім. КАЛІНКІ мн. Лес.У ім шмат каліны. Вейна Маг.; Сенажаць (за кустамі каліны). Праточнае Бых. КАЛІННІК м. Забалочаная мясцовасць. Раней тут расло шмат каліны. Хацілавічы Крыч. КАЛІНШЧЫНА ж. Лес. Раней у ім было шмат каліны. Селішча Клім. КАЛМАТЫ ЛЕС. Лес з разгалістымі дрэвамі. Гарадзішча Шкл. КАЛНОЕ н. Сенажаць на балоце. Некалі тут быў заколаты войт. Maлінава Глуск. КАЛОДЗЕЖ НІКАНДРЫ. Калодзеж. Калісьці яго выкапаў НІкандpa. Аржаўцы Шкл. КАЛОДЗЕЖКІ мн. Поле. У час Вялікай Айчыннай вайны тут было шмат калодзежаў. Ямнае Бых. КАЛОДЗЕЖЫ мн. Луг. Раней тут было панскае поле, на якім былі выкапаны калодзежы. Пічаўка Гор
Дадатковыя словы
коўбча
1 👁