Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ІВДН-ПОЛЕ н. Урочышча. Калісьці тут жыў Іван. Ліпаўка Хоц. ІВАНЦОВА БАЛОТА. Балота. Heкалі тут утапіўся Гванцоў (прозвішча). Ціманава Клім. ІВАНЦОЎСКАЯ СЕНАЖАЦЬ. Ceнажаць. Раней яна належала Іванцовым. Галоўчын Бял. ІВАНЦОЎШЧЫНА ж. Лес. Некалі тут служыў лесніком Іванскі. Крычаў. ІВАНЧЫКАВА н. Частка. поля. Паблізу яго жыве Іванчыкаў (прозвішча). Грыбы Красн. ІВАНЬКАВА ПАШАНЬКА. Урочышча. Даўней тут жыў селянін Іван. Адамаўка Гор. ІВАНЮКОВА ТАРА. Узгорак. Раней тут жыў хугаранец Іванюк. Вязаўніца Асіп. ІВАНЮШЫНА УРОЧЫШЧА. Частка лесу. Даўней тут быўхутар Івана. Бутрамееўка Бых. ІВЕНЬКАж. Рачулка. На яе берагах расце багата ракіт. Лудчыцы Бых. ІГЛІСТЫ ЛЕС. Частка лесу. Тут растуць толькі сосны i елкі. Цяхцін Бял. ІГНАТАВА ВЫЖАРКА. Урочышча. Раней тут жыў Ігнат. Дубраўка Маг. ІГНАТАВА ГЛІНІШЧА. Гліністая мясціна. Некалі яна належала Ігнату. Жаролы Слаўг. ІГНАТАВА ДАРОГА. Дарога. Даўней па ёй часта ездзіў ляснік Ігнат. Ліпаўка Хоц. ІГНАТАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Раней яе даглядаў Ігнат. Гавяды Шкл. ІГНАТАВА ЛАШЧЫНА. Нізкая мясціна ў лесе. Шчокатава Дрыб. ІГНАТАВА ПОЛЕ. Поле. Некалі тут жыў хутаранец Ігнат. Займішча Шкл. ІГНАТАВА РЭЧКА. Рэчка. Раней каля яе жыў Ігнат. Калацічы Глуск. 84 ІГНАТАВА СЯДЗІБА. Мясціна ў лесе. Даўней тут стаяла хата Ігната. Мерч Шкл. ІГНАТАЎ ЛЕС. Мясціна ў лесе. Калісьці тут жыў ігнат. Петухоўка Чав ІГНАТАЎ ЛУГ. Луг. Некалі ён належаў Ігнату. Кіркоры Маг. ІГНАТАЎ ХУТАР. Частка маладога бярэзніку. Даўней тут жыў хутаранец Ігнат. Шчокатава Дрыб. ІГНАЦЬКАВА ВЫЖАР. Урочышча. Раней тут жыў Ігнацька (ласк.памянш. ад Ігнат). Малы Асавец Маг. [ГНАЦЬКАВА ПОЛЕ. Луг. Некалі ён належаў Ігнацьку (ласк.-памянш. ад Ігнат). Благавічы Чав. ІГНАШКАВА ДВОРЫШЧА. Мясціна ў лесе. Даўней тут жыў хутаранец Ігнашка (ласк.-памянш. ад Ігнат). Бутрамееўка Бых. ІГОЛІЦА ж. Невялікі густы яловы лес. Ржаўка Слаўг. ІГРУШКА ж. Мясціна каля грушы. Тут часта збіраецца моладзь. Acман-Касаева Бял. ІЗОБІШЧА н. Частка дарогі (па форме падобная на валляк). Вялікія Лазіцы Шкл. ІЗОТАЎСКАЯ ВУЛІЦА. Вуліца ў вёсцы. Даўней тут жыло шмат людзей па прозвішчы Зотавы. Брылёўка Красн. ІЗОТАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут стаяў ізотаў хутар. Заеліца Глуск. ІЗРАІЛЬ м. Частка вёскі. Некалі тут жыло многа яўрэяў. Сліжы Шкл. ІЛКАВАн. Мясціна ў лесе. Раней тут было вялікае балота. Боўшава Маг. ІЛЛЁВА КРЫНІЦА. Крыніца. Даўней непадалёк ад яе жыў Ілья. Ржавец Чэрык. ІЛЛЁВА САЖАЛКА. Балота. Калюьці паблізу яго жыў хутаранец Ілья. Русенка Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 209  ▶