IВ АН АВ А СЦЯЖЫНКА. Дарога. Раней па ёй часта ездзіў (хадзіў) Іван. Баханы Хоц., Прылессе Чав. IBAHABA ЯМА. Месца каля рэчкі. Раней тут жыў Іван. Галоўчын Бял. ІВАНАВЫ ДУБЫ. Дубы. Шмат гадоў таму іх пасадзіў Іван. Дубавое Kip. ІВАНАЎ АБОРАК. Нізіна (каля хаты Курзава Івана). Беразуйкі Мсц. ІВАНАЎ АЛЕШНІК. Альховыя кусты за вёскай. Некалі іх пасадзіў Іван. Мурын Бор Касц. ІВАНАЎ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік. Калісьці яго пасадзіў Іван. Горы Красн. ІВАНАЎ BIP. Месца на рэчцы. Раней тут утапіўся Іван. Маляцічы Крыч., Камаровічы Чэрык. ІВАНАЎ ДУБ. Дуб у полі. Некалі яго пасадзіў дзед Іван. Леніна Красн. ІВАНАЎ КАЛОДЗЕЖ. Урочышча. Раней тут быў калодзеж, які выкапаў селянін Іван. Рожава Мсц. ІВАНАЎ КЛЁН. Вялікі клён у цэнтры вёскі. Некалі яго пасадзіў Іван. Вязаўніца Асіп. ІВАНАЎ ЛАЖОК. Урочышча. Калісьці тут загінуў Іван. Малінаўка Красн. ІВАНАЎ ЛОГ. Месца у лесе. Раней тут жыў Іван. Забалоцце Бял.; Луг (недалёка ад хаты Івана). Кароўчына Дрыб. ІВАНАЎ ЛУГ. Луг (каля сядзібы Івана). Цяцерын Кругл.; Мясціна ў лесе. Даўней тут быў луг, які належаў Івану. Ржавец Чэрык.; Луг. Калісьці тут забілі пастуха Івана. Зуі Крыч.; Луг. Раней тут Іван пасвіў коней. Катка Глуск. ІВАНАЎ МОСТ. Мост цераз рэчку. Некалі яго зрабіў Іван. Кашаны Крыч. ІВАНАЎ РОЎ. Роў. Раней паблізу яго жыў Іван. Даманы Шкл.; Нізіна. Даўней тут дзед Іван касіў траву. Асман-Касаева Бял. ІВАНАЎ САД. Сад. Калісьці яго пасадзіў Іван. Крычаў; Сад. Тут быў вартаўніком Іван. Бацвінаўка Крыч. ІВАНАЎ ХУТАР. Урочышча. Даўней тут жыў хутаранец Іван. Бель Крыч., Мяжысеткі Маг., Усохі Слаўг.; Поле. Некалі тут быў хутар Івана. Алешкавічы Бял.; Урочышча каля лесу. Раней тут стаяла хата Івана. Чачэвічы Бых. ІВАНАЎКАж. Сад каля рэчкі. Шароеўка Чэрык.; Урочышча. Даўней тут жыў хутаранец Іван. Сяргеевічы Kip., Доўгае Кліч.; Лясок. Смолка Чав.; Рэчка. Раней каля яе жыў Іван. Рудня Клім.; Частка вёскі. Некалі тут жыў бататы селянін Іван. Вялікія Лазіцы Шкл. ІВАНАЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Раней тут жыў кузнец іван. Крычаў. ІВАНАУСКАЯ ГРЭБЛЯ. Урочышча (каля в. Іванавічы). Сухары Маг. ІВАНАЎСКАЯ РОШЧА. Бярозавы лес. Даўней тут павесіўся Іван. Мартынаўка Хоц. ІВАНАЎСКІ КАНЕЦ. Частка вёскі. Тут жыве некалькі мужчын па імені Іван. Халмы Чав. ІВАНАЎСКІ МОСТ. Мост (каля в. Іванаўка). Трасціно Хоц. ІВАНАЎСКІ МОСЦІК. Мост (каля в. Іванаўка). Дзмітраўка II Кліч. ІВАНАЎШЧЫНА ж. Сенажаць. Калісьці паблізу яе жыў дзед Іван. Галоўчын Бял.; Поле. Некалі яно належала Івану. Стайкі Клім. ІВАН-БОР м. Лес. Калісьці яго даглядаў панскі ляснічы Іван. Градзянка Асіп. ІВАНОЎКА ж. Вуліца ў вёсцы. Раней тут жыў Іван. Хоцімск. ІВАНОЎСКІ БЯРЭЗНІК. Бярэзнік (каля в. Іваноўка). Ліпаўка Хоц. ІВАНОЎСКІ ЛЕС. Лес непадалёк ад в. Іваноўка Хоц., Хоцімск, Грышын Клім. ІВАНОЎСКІ МОСТ. Мост (каля в. Іваноўка). Трасціно Хоц
1 👁