АГЕЕВА ДЗЯЛЯНКА. Поле, сенажаць і пасаджаны лес. Жаролы Слаўг. АГЕЕВА МЕСЦА. Балоцістая мясціна. У гады вайны тут на машыне загінуў камандзір атрада. Доўгае Кліч. АГЕЕВА н. Лясістая мясціна. Раней тут быў хутар Агея. Доўгавічы Мсц. АГЕЕЎ РОЎ. Роў. Калісьці на гэтым месцы перакуліўся Агееў воз сена. Вець Бых. АГЕНКАВЫ КУСТЫ. Кустоўе на месцы былога хутара. Каменка Мсц. АГЕНЬКАВЫ КУСТЫ. Зараснікі. Раней тут быў хутар. Брылі Маг. АГНЁВА ВОЗЕРА. Возера. Каля яго жывуць Агнёвы. Свенск Слаўг. АГНЯВОЕ БАЛОТА. Балота. Рудкаўшчына Гор. АГРАФЕНІНА КЛАДБІШЧА. Могілкі. Тут пахавана Аграфена. Шклоў. АГУЛА ж. Мясціна ў лесе. Кожны год тут шмат грыбоў. Клімавічы Шкл. АДАМАВА БАЛОТА. Балота. Даўней каля яго жыў стары Адам. Кадзіна Маг. АДАМАВА ГАРА. Узвышанае месца. Раней тут стаяў млын Адама. Сліжы Шкл. АДАМАВА КЛАДКА. Кладка. Калісьці яе зрабіў Адам. Бярозаўка Кліч. АДАМАВА КРЫНІЦА. Крыніца. Даўней каля яе жыў хутаранец Адам. Гіжэнка Слаўг. АДАМАВА ЛАЗНЯ. Лазня. Некалі яе пабудаваў Адам. Сяліба Бых. АДАМАВА ПОЛЕ. Поле. Некалі яно належала Адаму. Дрычын Асіп. АДАМАВА САЖАЛКА. Сажалка. Некалі непадалёк ад яе жыў дзед Адам. Макранскія Хутары Бых. АДАМАВА СЯДЗІБА. Надзел зямлі. Раней ён належаў Адаму. Салтанаўка Маг. АДАМАВЫ ГОРЫ. Невялікі лясок на ўзгорку каля сядзібы дзеда Адама. Лубяны Бял. АДАМАЎ БЕРАГ. Бераг ракі. Калісьці тут утапіўся хлопец Адам. Следзюкі Бых. АДАМАЎ ЛІПНІК. Ліпняк. Паблізу яго жыве Адам. Галубаўка Бял. АДАМАЎ ЛУГ. Сенажаць. Некалі тут жыў хутаранец Адам. Стайкі, Займішча Шкл. АДАМАЎ ЛЯСОК. Лес. Калісьці на гэтым месцы была сядзіба Адама. Ждановічы Шкл. АДАМАЎ ПЛЯЦ. Луг. Раней ён належаў пану Адаму. Клічаў. АДАМАЎ РОЎ. Роў. Некалі тут Мікіта забіў сякерай свайго суседа Адама. Сапрынавічы Мсц. АДАМАЎ САД. Урочышча. Раней тут быў сад Адама. Крынка Асіп.. АДАМАЎ ХУТАР. Месца. Калісьці тут жыў хутаранец Адам. Трасціно Хоц., Пудаўня Дрыб. АДАМАЎСКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Адамаўка Гор. АДАМАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Адамаўка Гор. АДАМАЎШЧЫНА ж. Месца. Раней тут быў хутар Адамовічаў. Рудкаўшчына Гор. АДАМКАВА ВЫГАР. Канал. Некалі тут было невялічкае балотца Адамкі (ласк.-памян. ад Адам). Фядотава Буда Клім. АДАМ-ПОЛЕ н. Поле. Некалі тут сеяў жыта селянін Адам. Мушына Мсц. АДАМЧЫКАВА БАЛОТА. Балота. Калісьці тут загінуў Адамчык. Папоўка Слаўг. АДБОЙНАЕ ПОЛЕ. Поле. Некалі яно належала аднаму саўгасу, а потым перайшло да другога. Акунёўка Шкл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁