Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ГАДАЛЬНАЯ ПАЛЯНА. Паляна. Тут варажылі дзяўчаты. Лабковічы Крыч. ГАДАЎКА ж. Вуліца. Калісьці на гэтым месцы было балота i вадзіліся змеі. Ермалавічы Бял. ГАДЗЮХА ж. Хмызняк. Тут шмат змей. Стайкі Клім., Слабада Кліч. ГАДЗЮШНІК м. Лясок. Тут водзіцца шмат змей. Благаўка Шкл., Галоўчын Бял., Вільчыцы Маг.; Старыя могілкі. Клімавічы. ГАДКА ж. Балоцістая мясціна. Тут шмат чарніц. Суша Кліч.; Поле. Раней тут вадзілася шмат змей. Саннікі Кругл.; Рачулка ў в. Загацце. Даўней тут была гаць. Нясята Кпіч. ГАДКІ мн. Луг. Тут працякае невялікая рэчка з бруднай цёмнай вадой. Вомелля Бабр. ГАДЫЛЁЎСКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Гадылёва Бых. ГАЁК м. Бярозавы гай. Тут расце шмат баравікоў. Русакі Шкл., Добрае Мсц.; Поле. Раней тут быў невялікі гай. Бель Крыч. ГАЁЎСКАЯ ПАВАРОТКА. Паваротка на в. Гаі. Жукава Маг. ГАЁЎСКІ САД. Сад. Раней тут была в. Гай. Гаева Кругл. ГАЗІКАВА ПАЛЯНА. Мясціна ў лесе. Раней тут жыла сям'я Газікавых. Вольніца Бял. ГАЙДАМАНАВА ТАРА. Узгорак. Раней тутжыў пан Гайдамах. Нясята Кліч. ГАЛАВАЧОВА КЛАДБІШЧА. Поле. Даўней тут былі пахаваны Галавачовы. Башкіраўка Шкл. ГАЛАКОЎКА ж. Неўрадлівае поле. Pari, Прудок Слаўг. ГАЛАЛОБАЎКА ж. Урочышча. Раней тут жылі катаржнікі. Цёмны лес Гор., Альшанікі Кругл. ГАЛАНІДОЎКА ж.Урочышча. Некалі тут быў хутар. Барчыцы Kip. ГАЛАПУПКА ж. Неўрадлівае поле. Лыкава Маг. ГАЛАХАВА ЯМА. Глыбокае месца на рацэ. Калісыді тут утапіўся мужык Галахаў. Зуі Крыч. ГАЛАХАЎ РОЎ. Роў. Раней непадалёк жылі Голахавы. Каўшова Мсц. ГАЛАЧОЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога з в. Галачоўка Чав. ГАЛАШЭЎСКАЯ ДАЧА. Мясціна. Некалі тут жыў пан Галаш. АсманКасаева Бял. ГАЛЕНЕЎШЧЫНА ж. Спалены ўчастак лесу. Падзамша Глуск. ГАЛЁНІ мн. Центральная вуліца. ЛіпеньАсіп. ГАЛICTAE н. Рэдкі лес. Чарняўка Хоц. ГАЛІЦАж. Неўрадлівае поле. Кулікоўка Слаўг., Трылесіна Шкл., Тонча Кліч. ГАЛІЦКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Галішчына. Коўоча Кпіч. ГАЛІЦЫ мн. Пустка. Вуглата Acin. ГАЛКАВА ГНЯЗДО. Балота. Тут заўсёды гняздзяцца галкі. Галічы, Буда Клім.; Круглае балота. Таклёўка Хоц. ГАЛКАЎСКАЕ н. Поле. Раней тут быў пасёлак Галкоўскае. Аўтухоўка Клім. ГАЛКІН ЛЕС. Тут шмат галак. Гута Клім. ГАЛКОЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Некалі яно належала Галкоўскаму. Новае Брашчына Шкл. ГАЛЛЁ н. Пасёлак (з трох бакоў абкружаны лесам). Запруддзе Маг. ГАЛОДНЫЯ МОГІЛКІ. Урочышча. Некалі тут хавалі людзей, якія паміралі з голаду. Палянікавічы Бых., Рабяткі Крыч. ГАЛОНІХІНА н. Лес. Раней ён належаў багатай кабеце Галонісе. Kapaci Шкл. ГАЛОЎКА ж. Глыбокае месца на w p. Друцы Ядраная Слабада Кліч. ГАЛОЎЧАНКА м. Лес. Праз яго ездзяць у в. Галоўчын Бял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча, сямя
7 👁
 ◀  / 209  ▶