Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ВЯЛІКІЯ БАЛОТЫ. Некалькі балот на адной тэрыторыі. Раней яны былі вельмі глыбокія \ багністыя. Шупені Кругл. ВЯЛІКІЯ ЛЕНІ. Сенажаць (вялікіх памераў). Наркі Чэрык. ВЯЛІКІЯ ЛУП. Поле (вялікіх памераў). Тут расце трава. Восаў Красн. ВЯЛІКІЯ мн. Сенажаць. Тут заўсёды расце спорная трава, Гарадок Глуск. ВЯЛІКІЯ ШТАНЫ. Лес каля рэчкі (падобны па сваёй форме на штаны). Старасёлы Чае. ВЯРБЕЖЧЫНА ж. Месца ў лесе. Тут многа вербаў. Зара Чэрык. ВЯРБІЛАВА н. Поле. Раней тут жыў Вярбілаў. Вышова Мсц. ВЯРБІЦКАЕ ВОЗЕРА. Возера. Раней тут жыў свяшчэннік Вярбіцкі. Клін Мсц. ВЯРБНІК м. Месца каля ракі. Раней тут расло шмат вербаў. Дабужа Бых. ВЯРБОВЫ ЛУГ. Луг. Калісьці тут раслі вербы. Камяніца Бял. ВЯРОЎКІ мн. Вузкае i доўгае поле. Туркі Бабр. ВЯРХІ мн. Канава. Тарасавічы Асіп.; Узвышанае месца. ПятравІчы Бых. ВЯРХОЎЕ н. Поле (на ўзвышаным месцы). Гусарка, Янаўка Клім. ВЯРЭНЯ ж, Забалочаны лес. Каўшы Красн., Чырвоная Слабада Касц., Маслакі Гор., Пацяраеўка Слаўг. ВЯСЁЛАЕ ПОЛЕ. Поле. Даўней калгаснікі адзначалі там дзень вясны. Вепрын Чэрык. ВЯСЁЛАЎКА ж. Рэдкі хваёвы лес. Раней туг людзі збіраліся на гулянкі. Катка, Чыкілі Глуск. ВЯСЁЛАЎСКІ ЛУГ. Луг. Тут заўсёды сонечна. Брьші Маг. ВЯСЁЛАЯ БЕДНАТА. Пасёлак. Тут жылі бедныя, але вясёлыя людзі. Болін Красн. ВЯСЁЛАЯ ВУЛІЦА. Частка вёскі. Тут заўсёды гучаць песні i музыка. Добрае Мсц. ВЯСЁЛАЯ ГОРКА. Частка вёскі. Тут заўсёды збіралася моладзь. Добрая Гор. ВЯСЁЛАЯ ПАЛЯНА. Паляна, Тут заўсёды збіралася моладзь. Бель Маг. ВЯСЁЛКА ж. Невялікая паляна ў лесе. Бель Маг. ВЯСЁЛКІНА ХАТА. Хата. Тут жылі вясёлыя людзі. Коўоча Клім. ВЯСЁЛЫ м. Пасёлак у в. Хамінічы Гор. ВЯСНІНСКАЯ ДАРОГА. Дарога. Вясной па ёй цяжка праехаць або прайсці. Мяжэнін Клім. ВЯТРАК м. Поле. Даўней тут стаяла невялічкая хата, якую лотым ператварылі ў ветраны млын. Сідаравічы Маг. ВЯХАЎ м. Поле на месцы вёскі. Панкратавічы Бабр. г ГАБАРОЎШЧЫНА ж. Урочышча. Даўней тут жыла сем'я Габароўскага. Слабада Kip. ГАБРАВЕЛЕЎШЧЫНА ж. Поле з балотам. Некалі тут быў хутар Габрывеляў. Пагост Глуск. ГАБРЫЕЛЕВЫ ПАСАДКІ мн. Невялікі лес. Некалі тут садзіў дрэвы Габрыель. Алешкаві'чы Бял. ГАДАВА БАЛОТА. Забалочаная мясціна. Тут водзяцца змеі. Нічыпаравічы Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

алешкавічы, коўбча, семя
4 👁
 ◀  / 209  ▶