ВЫСОКАЯ ж. Вуліца (размешчаная на ўзгорку). Прудок Слаўг.; Узвышанае месца ў лесе. Восаў Красн.
ВЫСОКІ БАРОК. Поле. Раней на гэтым месцы быў высокі лес. Чорны Бор Бых.
ВЫСОКІ БЕРАГ. Месца на рэчцы. Тут высокія берагі. Эсьмоны Бял., Чудзяны Чэрык.
ВЫСОКІ БОР. Сасновы лес. Асінаўка Мсц.
ВЫСОКІ БОРАК. Поле. Раней на гэтым месцы быў высокі лес. Тур'я, Леніна Красн.
ВЫСОКІ БУГ. Луг (на ўзвышаным месцы). Высокае Шкл.
ВЫСОКІ БЯРЭЗНІК. Урочышча. Некалі тут раслі бярозы. Зацішша Маг.
ВЫСОКІ ЛОГ. Сенажаць каля в. Сутакі Мсц.
ВЫСОКІ м. Вір на рэчцы. Сідаравічы Маг.; Месца на рэчцы. Тут вельмі высокія берагі. Рудня, Малінаўка Бял.
ВЫСОКІЯ КЛАДКІ. Кладкі цераз рэчку. Бель Мсц.
ВЫХАДСКАЕ ВОЗЕРА. Возера. Яно ўпадала ў р. Днепр. Сідаравічы Маг.
ВЫЧАТЫ мн. Невялікае поле. Размешчана яно асобна ад асноўнага поля. Дзмітраўка Кліч.
ВЫШКОЎКА ж. Лес (на ўзвышаным месцы). Раней тут быў хутар. Свенск, Перагон Слаўг., Трасціно Хоц.
ВЫШКОЎСКАЕ БАЛОТА. Балота ў Вышкоўскім лесе. Перагон Слаўг.
ВЫШКОЎСКІ ЛЕС. Лес. Раней на гэтым месцы быў хутар. Перагон Слаўг.
ВЫШНІ ЛОГ. Поле (на ўзвышаным месцы). Вепрын Чэрык.
ВЫШОЎСКІ МОСТ. Мост праз раку каля в. Вышова Мсц.
ВЯДЗЬМАРКІНА ВОКА. Месца ў лесе. Некалі тут утапілася шмат жывёлы. Хацень Клім.
ВЯДОМЫ БОР. Бор каля дарогі. Сідараўка Маг.
ВЯДРЫШЧА н. Рэчка са шматлікімі рукавамі. Следзюкі Бых.
ВЯЗАНКА ж. Мясціна. Тут зліваюцца дзве ракі. Лабковічы Крыч.
ВЯЗАЎЕ н. Луг. Тут заўсёды косяць траву. Багацькаўка Мсц.
ВЯЗАЎКІ мн. Палі каля в. Вязаўка Кір.
ВЯЗАЎНЯ ж. Гліністае месца. Вепрын Чэрык.
ВЯЗВІНА ж. Сенажаць з дубовымі зараснікамі. Раней тут секлі вязы для санак. Валынеж Касц.
ВЯЗЗЕ н. Месца ў лесе. Тут вяжуць венікі. Жавань Гор.; Вязкае балота. Новы Быхаў Бых.
ВЯЗІШЧА н. Ускраек лесу. Добрая Гор.; Рэдкалессе. Папоўка Кругл.; Дубовыя зараснікі. Раней тут секлі вязы для санак. Семукачы Маг.
ВЯЗІШЧЫ мн. Балоцістае месца. Тут расце адна лаза. Камяніца Бял.
ВЯЗКАЕ н. Багністае балота. Адаменка Бых.
ВЯЗКІ м. Участак дарогі. Раней тут, на ўскраўку, раслі два вялікія вязы. Залесавічы Крыч.
ВЯЗКІ РАВОК. Сенажаць. Зарубец Крыч.
ВЯЗОВАЯ ж. Частка цёмнага лесу. Калісьці тут раслі пераважна вязы. Курманава Мсц.
ВЯЗОВЫ ЛОГ. Лог. Раней тут расла лаза, з якой плялі кошыкі. Шаламы Слаўг.
ВЯЗОК м. Луг. Некалі тут вязалі лён. Азарычы Слаўг.
ВЯЗОЎНЯ ж. Поле. Тут расце шмат вязаў. Курманава Мсц.
ВЯЗОЎСКІЯ мн. Частка поля. Тут вязкая глеба. Вышова Мсц.
ВЯЗЫ мн. Урочышча. Тут растуць вязы. Сякерка, Вялікая Машчаніца Бял., Загаранкі, Літоўск Кругл.
ВЯЗЫЧЫНКА ж. Рэчка каля в. Вязычын Асіп.
73 👁