Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ВЫДРЫЦКІ МОСТ. Мост цераз р. Выдрыца. Глыбаў Красн. ВЫЖАР м. Выгаралае балота. Сідаравічы Маг.; Поле. Некалі тут гарэўторф. Цяцерына Кругл.; Выгаралае месца (узгорак). Ніканавічы Бых. ВЫЖАРКА ж. Лес. Калісьці ён гарэў. Галавічы Дрыб.; Поле. Раней тут было балота, на якім нічога не расло. Жавань Гор. ВЫЖАРЮ мн. Поле (на месцы невялікага выгаралага лесу). Хімы Бабр. ВЫЖАРЫ мн. Поле. Раней на гэтым месцы было балота. Горка Шкл., Вяленік Кліч., Добрае Гор; Балота. Некалі тут гарэў торф. Віркаў Кліч., Заазер'е Бял., Малая Гарожа Acin.; Месца ў лесе. Раней тут былі канавы, дзе пасвілі кароў. Паплавы Кліч.; Выгаралае месца ў лесе. Перасопня Кліч.; Выпаленае сонцам мясціна. Туг расце чабор, верас. Рэкта Гор. ВЫЖГА ж. Лес. Калісьці ён быў моцна пашкоджаны агнём. Горня Хоц. ВЫКАРЧОЎШЧЫНА ж. Поле. Раней на гэтым месцы быў лес, які выкарчавалі. Курманава, Асінаўка Мсц. ВЫЛАЗКА ж. Невялічкая вуліца ў в. Дуброва Кліч. ВЫМАЧ ж. Вымаклае месца каля ракі. Недзведзь Клім., Трасціно Хоц. ВЫМАЧЫ мн. Луг каля рэчкі (затапляецца вадой). Стайкі Маг. ВЫМОІНА ж. Месца на лузе (вымыТае вадой). Глінь Чэрык. ВЫМОК м. Сенажаць. У час дажджу тут стаіць вада. Татаркі Acin. ВЫНАЕ н. Луг. Тут пасвяць жывёлу. Чэрыкаў, Лічынка Бял. ВЫННЯж. Вялікая паляна сярод лесу. Следзюкі, Падгор'е Бых., Сталяры Acin. ВЫПАСКАЕ БАЛОТА. Балота. Раней тут пасвілі кароў. Вялікія Лазіцы Бял. ВЫПУК м. Поле сярод балота. Петухоўка Касц.; Узвышанае месца на лузе. Лабковічы Крыч. ВЫПУСК м. Поле. Тут пасвяць жывёлу. ЗабялышынХоц.; Урочышча. Касперка Клім. ВЫРУБКА ж. Высечаны участак лесу. Загліннае, Казакоўка, Лапацічы Слаўгу Кулешава Шкл. ВЫРЫЎ м, Поле (зарослае бур'янам). Клімавічы, Гулідаўка Гор. ВЫСАКАВОЛЬТНАЯ ж. Месца ў полі. Тут праходзіць высакавольтная лінія. Збышын Юр. ВЫСАКАВОЛЬТНІК м. Вялікі лес. Раней тут праходзіла высакавольтная лінія. Лясная Слаўг. ВЫСАКАГОР'Е н. Узвышанае месца ў лесе. Вялікія Лазіцы Шкл. ВЫСЕЛКІ мн. Аддаленае ад вёскі месца сярод лесу. У час Вялікай Айчыннай вайны туды перасяляліся людзі з блізкіх вёсак. Шалаёўка Кліч.; Новы пасёлак. Запруддзе Маг., Клімавічы; Нека л ьк i хат (пабудаваны недалёка ад вёскі). Замышкі Кругл., Маляцічы Крыч.; Поле. Раней на гэтым месцы стаялі хаты. Калініна Бых.; Закінутая частка в. Засценкі Маг.; Поле. Калісьці на гэтым месцы быў хутар, куды ў час калектывізацыі высялялі кулакоў. Чамаданы, Kapaci Шкл. ВЫСЕЧ ж. Высечаны ўчастак сярод лесу. Падбудкі Чэрык. ВЫСМАЛЬНІК м. Выгаралае месца ў лесе. Чорны Бор Бых. ВЫСОКАЕ БАЛОТА. Балота на ўзгорку. Праточнае Бых. ВЫСОКАЕ н. Поле. Яно знаходзіцца на ўзвышшы. Брыл i Маг.; Узгорак каля в. Манькаўка Мсц. ВЫСОКАЕ ПОЛЕ. Поле на ўзгорку. Іванаўка Чав., Сухары Маг., Аляксандраўка Слаўг. ВЫСОКАЯ ТАРА. Узгорак. Гарадзішча Маг, ВЫСОКАЯ ГРЫВА. Узгорак сярод лугу. Цяхцін Бял., Лыкава Маг.; Узвышанае месца. Сідаравічы Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бурянам, высакагоре, заазере, падгоре
1 👁
 ◀  / 209  ▶