Стайкі Маг.; Месца ў лесе. Раней тут пасвілі кароў. Сахараўка Гор., Клічаў; Дарога. Даўней па ёй ганялі пасвіць на луг (поле) жывёлу. Буда Клім., Забялышын Хоц.; Урочышча каля ракі. Тут пасвяць кароў. Паўлавічы Клім.; Поле. Тут пасвяць жывёлу. Васількі Бял., Харошкі Маг., Даўгавічы Мсц., Наваельня Красн., Дубна Слаўг., Лазовіца Клім., Кухенка Бабр; Луг. Тут пасвяць кароў. Прылессе Чав., Казакоўка Слаўг., ЗуІ Крыч; Лог. Сюды ганяюць пасвіць жывёлу. Стайкі, Новая Ельня, Казелле, Паджалезніца Красн., Забялышын, Баханы Хоц., Шапаёўка Kip., Чырвоная Слабада, Іванаўка Касц., Вялікая Машчаніца, Алешкавічы Бял., Градзянка Асіп., Усохі, Чорны Бор Бых., Шупені Кругл., Васілевічы Маг., Крычаў, Стайкі Кпім. ВЫГAHKI мн. Урочышча. У часы сталіншчыны адсюль высялялі людзей. Ордаць Шкл. ВЫГАНСКАЕ БАЛОТА. Забалочаная мясціна, зарослая кустамі i вялікай травой. Раней сюды ганялі пасвіць жывёлу. Дубраўка Mar. ВЫГАНЧУК м. Маленькі выган (частка поля ў канцы вёскі). Дразды Кругл. ВЫГАНЫ мн. Мясціна ў лесе. Раней тут пасвілі кароў. Новае Брашчына Шкл., Жавань Гор.; Лог. Сюды ганяюць пасвіць жывёлу. Вялікая Машчаніца Бял. ВЫГАР м. Выгаралае месца. Раней тут быў лес. Пятравічы Бых.; Вадаём (на месцы выгаралага лесу). Ржавец Чэрык., Рэут Клім.; Поле. Калісьці тут было тарфяное балота, якое выгарала. Забалоцце, Забавы Бял.; М есца на лузе. Калісьці тут згарэў хугар. Данькавічы Шкл.; Невялікія кусты за в. Клімавічы Шкл.; Выгаралае месца на балоце. Ясная Паляна Чэрык., 1ванаўка Касц.; Поле. Калісьці на гэтым месцы згарэлі хаты. Забялышын Хоц.; Лес каля в. Каўшова. Раней на гэтым месцы распрацоўваліся тарфянікі. Каўшова Мсц. ' ВЫГАРКА ж. Невялікая паляна ў лесе. Забялышын Хоц., Гапічы Клім.; Поле. Летам яно зэусёды выгарае. Дудаковічы Кругл.; Урочышча. Раней тут было тарфяное балота, якое выгарала. Нежкава, Забавы Бял., Восаў Красн.; Выгаралае месца каля возера. Прыгані Кругл. ВЫГАРКІ мн. Месцамі выгаралае поле. Васілевічы Маг., Зарэчча Кругл. ВЫГАРНАЕ БАЛОТА. Балота. Некалі тут выкарчоўвалі дрэвы. Ананічы Крыч. ВЫГАРНЫЯ БАЛОТЫ. Забалочаная мясцовасць, зарослая кустамі. Раней яна гарэла. Кучын Маг. ВЫГАРЫ мн. Ворнае поле. Некалі тут выгараў лес. Рэкета Гор.; Балота каля поля. Яно выгарала ў 1946 г. Няраж Бых. ВЫДМА ж. Пясчаны ўзгорак. Суша, Ваевічы Кліч., Ніканавічы Бых. ВЫДРА ж. Балота. Калісьці туг вадзіліся выдры. Вішні Касц. ВЫДРАНКА ж. Поле. Раней тут быў лес, які выкарчавалі. Праточнае Бых., Арцёхаў Красн.; Балотца. Калісьці тут вадзілася выдра. Сідаравічы Маг.; Месца ў лесе. Тут растуць пераплеценыя паміж сабой дрэвы. Асмолавічы Клім.; Лугавіна ў лесе. Раней тут бралі мох. Клімавічы. Рэчка. Некалі тут вадзіліся выдры. Тур'я Красн. ВЫДРАНСКІЯ ЛЯСЫ. Лясы вакол в. Выдранка Красн. ВЫДРЫЦА ж. Рэчка. Раней тут вадзіліся выдры. Турышчава Гор.; Няўдобіца. Следзюкі Бых. ВЫДРЫЦКАЕ ПОЛЕ. Поле. Некалі туг была в. Выдрыца. Паулава Кругл
Дадатковыя словы
туря
2 👁