Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ВЕРАБ'ЁЎШЧЫНА ж. Нізіна. Раней тут збіралася шмат птушак. Дуброва Бял.; Частка вёскі. Даўней тут жыў чалавек па прозвішчы Вераб'ёў. Цяхцін Бял.; Лес. Раней тут быў хутар пана Вераб'ёва. Гусарка Клім.; Канец вуліцы. Туг жыве некая ькі сем'яў з прозвішчам Вераб'ёвы. Сялец Бых.; Урочышча. Раней тут стаяў палац пана Вераб'я. Паўлавічы Клім. ВЁРАБІННІКІ мн. Поле. Калісьці тут раслі верабіны (рабіны). Слабада Кліч. - ВЕРАБКІ мн. Урочышча. Тут pacце шмат вербаў. Градзянка Асіп. ВЕРАМЕЕЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Верамейкі Чэрык. ВЕРАМЁЕЎШЧЫНА ж. Лес вакол в. Верамейкг Чэрык. ВЕРАСОЎКА ж. Паляна. Тут pacце верас. Праточнае Бых. ВЕРДСЫ мн. Поле. Тут расце шмат верасу. Рагі Слаўг.; Паляна, зарослая верасам. Тур'я Красн. ВЕРАЦЕІ мн. Узвышаныя сухія мясціны на няўдобіцах. Іх можна апрацоўваць. Слабада Бых. ВЕРАЦЕЙ м. Лес. Стайкі Маг. ВЕРАЦЕННІКАЎ ХУТАР Сенажаць. Некалі тут жыў селяніі-f Bepaценнікаў. Антонаўка Чав. ВЕРАЦІЯ ж. Лес сярод балота. Свенск Слаўг., Бель Мсц. ВЕРАЦЫЯ ж. Заліўны луг. Ён знаходзіцца каля таго месца рэчкі, дзе шмат віроў. Чырвоны Бор Бял. ВЕРАЦЯЯ ж. Лес на ўзгорку сярод балота. Валынеж Касц. ВЕРАШЧАКА ж. Лясная сцяжынка. Клімавічы. ВЕРАШЧАКАВА н. Месца ў лесе. Раней туг быў хутар пана Верашчакава. Сыманаўка Кліч. ВЕРБАЧКІ мн. Месца каля рэчкі. Тут раслі вялікія вербы. Бёрда Кліч.; Луг. Тут расло некалькі старых вербаў. Жаролы Слаўг.; Нізіна. Увесь час тут растуць вербы. Нясята Кліч.; Частка дарогі. Некалі паабапал яе раслі вербы. Антонаўка Чав.; Урочышча. Раней на гэтым месцы раслі вербы. Дружба Бых. ВЕРБІНА н. Частка вёскі. Тут расло шмат вербаў. Прудок Слаўг. ВЕРБКІ мн. Частка вуліцы. Раней тут раслі толькі вербы. Добрае Мсц. ВЕРБНІК м. Хмызняк. Тут заўсёды збіралася моладзь. Тур'я Красн. ВЕРБНЫ РАВОК. Равок. Уздоўж яго растуць вербы. Боўсевічы Кругл. ВЕРБШАЕ БАЛОТА. Вялікае багністае балота. Баяры Бабр. ВЕРБЫ мн. Урочышча. Раней тут раслі вербы. Калініца Клім. BEPKIH САДОК. Хмызняк. Даўней тут быў сад цёткі Веркі. Тур'я Красн., Чорны Бор Бых. ВЕРНІКОЎШЧЫНА ж. Поле. Катісьці на гэтым месцы жыў пан Вернікоўскі. Уборак Acin., Турчылаў Клім., Карзеева Дрыб., Рэпішча Маг. ВЕРХАЛЕССЕ н. Лес на высокім месцы. Пятровічы Бых. ВЕРХАНЬ ж. Высокі бераг ракі Пціч каля в. Дрычын Асіп. ВЕРЫН БЕРАГ. Месца на беразе рэчкі. Тут утапілася жанчына Вера. Лубяны Бял. ВЕРЫНЫ КУСТЫ. Сад. Некалі на гэтым месцы жыла Вера. Гарадок Шкл. ВЕТКА ЧОРНАЙ НАТАПЫ ж. Канава. Яна адыходзіць ад р. Чорная Натапа. Маляцічы Крыч. ВЕТРАВА ПОЛЕ. Поле. Раней на гэтым месцы жыў Вецер (мянушка). Азарычы Слаўг. ВЕТРАХОЎШЧЫНА ж. Палі вакол в. Ветракі. Алешкавічы Бял. ВЕТРЫНСКАЕ ВОЗЕРА. Возера каля пасёлка Ветрын. Праточнае Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, верабёва, верабёвы, верабёў, верабёўшчына, семяў, туря
6 👁
 ◀  / 209  ▶