ваўкі i нападалi на тур'еўскую ферму. Горкі Чэрык. ВАЎКОВА ПЕЧ. Урочышча. Раней тут быў завод пана Ваўка. Леніна Красн. ВАЎКОВЫ ПЕЧЫ. Месца каля лесу. Раней тут выраблялі (выпальвалі) цэглу пад кіраўніцтвам Ваўка. Віроўка Касц. ВАЎКОЎ ЛЕС. Лес. Даўней тут знаходзілася хата ляснічага Ваўковіча. ГарадЗец Бых. ВАЎКОЎНЯ ж. Поле. Калісьці тут ставіліся пасткі на ваўкоў. Дубейкава Мсц.; Месца ў густым, дрымучым лесе. Некалі тут вадзілася шмат ваўкоў. Зоры Чэрык.; М ясина на балоце. Тут водзяцца ваўкі. ТурчылаўКліч. ВАЎКОЎШЧЫНА ж. Гушчар у лесе. Тугиодзяцца ваўкі. Калінаўка Шкл.; Вялікі роў у лесе. Раней тут было многаўваўкоў. Літоўск Кругл. ВАЎЧКІ мн. Яр. Тут выводзіліся ваўкі. Глінь Чэрык.; Зараснікі кустоў з воўчымі ягадамі. Гарадок Глуску ВАЎЧКОВА ПАРА. Узгорак. Некалі тут жыў селянін Ваўчок (мянушка). Антонаўка Чав. ВАЎЧКОЎ ХУТАР. Поле. Раней там жылі Ваўчкі. Азарычы Слаўг. ВАЎЧНОЕ н. Лясок. Калісьці тут было шмат ваўкоў. Заеліца Глуск., Ржаўцы Шкл. ВАЎЧОК м. Урочышча. Тут расце хмызняк. Камяніца Бял.; Луг. Раней тут было шмат ваўкоў. Барсукі Бых.; Равок, парослы нізкім хмызняком. Г онча Кліч., Супанічы Маг. ВАЎЧЫНАЕ БАЛОТА. Балота. Некалі тут вадзіліся ваўкі. Брылёўка Красн.; Балота сярод поля. Іванаука Касц.; Балота. Зімой адсюль чуецца выццё ваўкоў. Сетнае Kpbi4.w ВАЎЧЫНАЕ н. Лес. Тут водзіцца шмат ваўкоў. Плюшчава Кліч. ВАЎЧЫНАЯ ЯМА. Частка лесу. Іванаўка Касц. ВАЎЧЫНЫ ЯР. Мясціна ў лесе. Тут знаходзілі логава ваўкоў. Баханы Хоц. ВАШЧЫЛАЎ ЛУГ. Луг. Раней на гэтым месцы жылі Вашчылы. Крычаў. ВЁДЗЕРКА ж. Неглыбокая рачулка. Гарадзішча, Цяхцін Бял. ВЕДЗЬМІН ЛУГ. Балоцістая мясціна. Тут, казалі старыя людзі, можа прайсці толькі вядзьмак. Дубрава Бял. ВЕДРЫЧ ж. Рэчка з астравамі. Слабада Бых. ВВДРЫШЧА ж. Рэчка з пратокамі. Гуслішчы Маг. ВЕЛЕЎШЧЫНАж. Пасёлак. Раней тут быўхутар Велія. Благавічы Чав.; Калгасны сад. Даўней тут.жыў пан Велій. Градзянка Асіп. ВЕЛЬКІ ЛУГ. Азярцо на балоце. Валынеж Касц. ВЕПЯШЧЫНА ж. Поле. Раней на гэтым месцы было балота, якое асушылі. Кухенка Бабр. ВЕНДАРАЖСКІ ЛЕС. Лес каля в. Вендараж Маг. ВЕНДЗЕЖ м. Невялікая сажалка. Слабада Бых. ВЕПРЫНА ж. Луг. Тут цячэ рэчка Вепрынка. Малінне Кліч. ВЕПРЫНКАж. Месца ў лесе. Раней тут працякала рэчка Вепрынка. Селішча Kip. ВЕРАБ'ЁВА ЛІНІЯ. Дарога ў лесе. Яна з'яўляецца мяжой паміж лясніцтвамі, у адным з якіх працуе ляснічы Верабуёў. Балбечына Гор. ВЕРАБ'ЁЎХУТАР. Мясціна ў лесе. Некалі на гэтым месцы быў хутар Вераб'ёва. Ядраная Слабада Кпіч.; Хутар. Тут водзіцца шмат вераб'ёў. Лудчыцы Бых. ВЕРАБ'ЁЎКА ж. Месца ў вёсцы. Раней тут жыла сям'я Вераб'ёвых. Дружкі Крыч
Дадатковыя словы
вераб^ёў, верабёва, верабёвых, верабёў, верабёўка, верабёўхутар, зяўляецца, многа^ваўкоў, сямя, тугйодзяцца, туреўскую
7 👁