Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ВАСЕЧКІНА УСАДЗЬБА. Сад. Раней тут была сядзіба гаспадара Васечкі. Чырвоны Бор Вял. ВАСІЛЁВА БАЛОТА. Балота. Некалі там утапіўся Васіль. Слабада Бабр.; Балота. Раней каля яго жыў Васіль. Горка Шкл. ВАСІЛЁВА БАНЯ. Лазня. Калісьці яе пабудаваў Васіль. Лабковічы Крыч. ВАСІЛЁВА ДЗЯЛЯНКА. Луг. Даўней тут Васіль касіў сена. Сыманаўка Кліч. ВАСІЛЁВА ДУБРАВА. Дуброва. Некалі яе пасадзіў Васіль. Лабковічы Крыч. ВАСІЛЁВА КУЗНЯ. Кузня. Раней там працаваў каваль Васіль. Трылесіна Дрыб., Гладкова Чав. ВАСІЛЁВА ЛАШЧЫНА. Сенажаць. Яна належыць Васілю. Наркі Чэрык. ВАСІЛЁВА ПОЛЕ. Поле. Раней яго апрацоўваў селянін Васіль. Катаны Крыч. ВАСІЛЁВА ПУНЬКА. Старая пуня. Тудызаганялі нанач коней. Кіраўск. ВАСШЁВА СЯДЗІБА. Поле. Раней тут жыў Васіль. Чырвоны Бор Бых. ВАСІЛЁВА ХАТА. Вялікая хата пабудаваная калісьці Васілевічам. Чырвоная Слабада Бых. ВАСІЛЁВЫ ДРЭВЫ. Старыя дрэвы. ўканцы вёскі. Некалі яны былі пасаджаны селянінам Васілём. Рожава Мсц. ВАСІЛЕННІКАВА ТАРА. Поле з узгоркамі. Калісьці яно належала Васілю. Сабалёўка Кпім. ВАСІЛЁЎ БрР. Лес. Раней ён належаў пану Васілю. Клічаў. ВАСІЛЁУ БРОД. Частка рэчкі (насупраць хаты Васіля). Бель Мсц.; Праточнае Бых.; Турышчава Гор. ВАСІЛЁЎ КАЛОДЗЕЗЬ. Калодзеж. Па словах вяскоўцаў, яго выкапаў дзед Васіль. Малы Асавец Маг.; Калодзеж. Некалі яго выкапаў хлопец Васіль. Бель Маг. ВАСІЛЁЎ КЛІН. Зямельны надзел. Некалі яго апрацоўваў Васіль. Горкі Чэрык. ВАСІЛЁЎ ЛЕС. Лес. Калісьці яго даглядаў ляснік Васіль. Брылi Маг.; Катаны Крыч.; Частка лесу. Некалі тут садзіў дрэвы Васіль. Мушына Мсц. ВАСІЛЁЎЛУГ. Месца ўлесе. Раней тут была сядзіба лесніка Baciля. Чырвоная Слабада Бых.; Луг. Тут Васіль пасвіў коз. Глінь Чэрык. ВАСІЛЁЎ МОСТ. Мост за вёскай. Непадалёку ад яго жыў дзед Васіль. Леніна Красн. ВАСІЛЁЎ ПАЛЯДАК. Кавалак зямлі на полі. Раней ён належаў Васілю. Забалоцце Бял. ВАСІЛЁЎ ХУТАР, Хутар. Раней тут жыў гаспадар Васіль. Рэкта Слаўг., Адамаўка Гор., Комсенічы Кругл.; Лес. Даўней на гэтым месцы быў хутар Васіля. Цяхцін Бял.; Узлесак. Некалі тут жыў Васіль. Горкі Чэрык. ВАСІЛЁЎКА ж. Луг каля ракі. Раней тут быў хутар Васіля. Бапбечына Гор. ВАСІЛЕЎСКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Васількі Бял. ВАСІЛЕЎСКАЯ КУПЧА. Куп'істае балота. Раней яно належала Baciлеўскаму. Гонча Кліч. ВАСІЛЕЎСКАЯ ПАСЕКА. Лес. Калісьці тут была пасека Васілеўскага. Гута Клім. ВАСІЛЕЎСКІ БЕРАГ. Луг. Некалі на гэтым месцы жыў пан Васілеўскі. Кароўчына Бых. ВАСІЛЕЎСКІ КАЛОДЗЕЗЬ. Калодзеж. Даўней яго выкапаў Baciлеўскі. Гута Клім. ВАСІЛЕЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Васілевічы Дрыб. ВАСІЛЕЎШЧЫНА ж. Лес. Раней ён належаў пану Васілеўскаму. Гута Кпім., Брылёўка Красн.; Надзелы. Калісьці яны належапі пану Васілеўскаму. Горкі Чэрык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

купістае
2 👁
 ◀  / 209  ▶