Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
страляны камуніст Варанцоў. Панькі Касц. ВАРАНЦОЎСКІ САД. Сад. Калісыді яго пасадзіў багаты селянін Варанцоўскі. Гутараўшчына Мсц. ВАРАПАІ мн. Урочышча. Раней тут быў пасёлак, дзе жыў Варапаеў. Круча Кругл. ВАРАЦЕЦ м. Мясціна ў лесе. Раней тут было разбіта войска шведаў. ВепрынЧэрык. ВАРВАРАЎКА ж. Балота. Некалі тут утапілася дзяўчына Варвара. Драчкоў Чав., Стайкі Красн.; Хутар. Раней там жыла сялянка Варвара. Шырокая Красн. ВАРВАРАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Варвараўка Хоц. ВАРВАРАЎСКІ CACOHHIK. Сасоннік за в. Варвараўка Хоц. ВАРГУЦЬЕЎСКІ ЛЕС. Лес непадалёку ад в. Варгуцьева Кругл. BAPKIH ЛУГ. Луг каля дома старой Варвары. Дудаковічы Кругл. BAPKIHA ТАРА ж. Узвышанае месца. Раней тут жыла Варка. Літоўск, Загаранкі Кругл. ВАРЛЯ ж. Багністае месца на пол i. Новая Брашчына Шкл., Трылесіна Гор. ВАРОЖАЕ МЕСЦА. Паляна ў лесе. Там заўсёды расце шмат ядавітых грыбоў. Гай Кругл. ВАРОЖАЯ ЛУЖА. Невялікае багністае месца. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут патапілася шмат варожых сіл. Бязуевічы Слаўг. ВАРОНАж. Луг. Закупленне Кліч.; Балацянка з чорнай вадой. Доўгае Кпіч. ВАРОНАЎ БОР. Лес. Там гняздзяцца вароны. Палядкі Красн. ВАРОНАЎКА ж. Поле. Раней тут быў хутар. Чэрнеўка Шкл. ВАРОНЕЎКА ж. Поле. На гэтым месцы часта збіраецца шмат варон. Арцёхаў Красн. BAPOHI ГАЙ. Урочышча. Тут растуць высокія дрэвы, на якіх шмат варонніх гнёзд. Рудня, Дуцькі Бял.; Лес. У ім шмат варонніх гнёзд. Каpaci Шкл. BAPOHIHA ПОЛЕ. Поле. Тут заўсёды шмат варон. Прылессе Чав. ВАРОНIHCKI ЛЕС. Лес каля в. Вароніна Крыч. BAPOHKI мн. Ямы. Яны ўтварыліся ад разрываў бомб у гады Вялікай Айчыннай вайны. Александрыя Шкл. BAPOHHI ВОСТРАЎ. Востраў сярод возера. Там гняздзяцца вароны. Буглаі Красн. ВАРОНН! ЛЕС. Лес. У ім шмат варон. Дудаковічы Кругл. BAPOHHIK м. Лясок каля вёскг. У ІМ заўсёды шмат варон. Слабада Кпім. ВАРОЦІШЧА н. Месца ў вёсцы. Раней тут была царква з вялікімі варотамг. Градзянка Acin. ВАРЧЫН БРОД. Месца на рацэ. Тут утапілася баба Варка. Стайкі Клім. ВАРЫ мн. Хмызняк. Некалі там хаваліся злодзеі. Скляпава Кругл. ВАРЫЛЬНЯ ж. Урочышча. Раней тут варылі піва. Васькавічы Чав. ВАРЭНІКІ мн. Лес. Калісьці на гэтым месцы гналі смалу. Перагон Слаўг; Балота, зарослае кустамі. Даўней тут быў хутар Варэніка (мянушка). Перагон Слаўг. ВАСАВОК м. Лес. Некалі тут жыў пан Васоўскі. Тур*я Красн. ВАСАЎСКІ ЛУГ. Луг непадалёку ад в. Восаў Красн. ВАСАЎШЧЫНА ж. Мясціна ў лесе. Там растуць асавікі (падасінавікі), баравікі. Глінь Чэрык,; Лес каля в. Восаў. Брыл i Маг. ВАСЕЕВА ДАРОГА. Дарога. Некалі яе праклаў Васей. Камяніцы Бял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 209  ▶