АЎХІМАВА БАЛОТА. Балота. Даўней побач з ім жыў дзед Аўхім. Стаялы Кліч., Суслаўка Дрыб.
АЎХІМАВА ДЗЯЛЯНКА. Мясціна ў лесе. Некалі тут карчаваў лес дзед Аўхім. Сісенева Шкл.
АЎХІМАВЫ ЛЯДЫ. Бярозавы гай (у лесе каля в. Касцюковічы). Даўней тут жыў Аўхім-ляснік. Касцюковічы Кругл.
АЎХІМАЎ МОСТ. Мост праз рэчку. Непадалёку ад яго знаходзіцца хата Аўхіма. Антонаўка Чав.
АЎХІМАЎ РОЎ. Месца на рэчцы. Даўней тут утапіўся Аўхім. Круча Кругл.
АЎХІМАЎ САД. Сад. Некалі яго пасадзіў Аўхім. Ігнатаўка Хоц.
АЎХІМАЎКА ж. Мясціна ў лесе. Раней тут стаяла хата лесніка Аўхіма. Кузькавічы Бых.
АЎЧАРНЯ ж. Старая разваленая пуня. Дары, Дрычын Асіп.
АЎЧЫНСКІ ЛЕС. Лес каля в. Аўчынец Красн.
АФОНЬКАВА ЛУКА. Частка сенажаці. Калісьці яе прадаў Афонькін калгасу. Новы Быхаў Бых.
АХРАНА ж. Лес. У час Вялікай Айчыннай вайны тут людзі хаваліся ад немцаў. Прылессе Чав.
АХРЫМАВА ДАРОГА. Дарога. Даўней тут забілі Ахрыма. Рудкаўшчына Гор.
АХРЭМАВА ДВОРЫШЧА. Сенажаць. Некалі тут жыў селянін Ахрэм. Антонаўка Чав.
АХРЭМАВА КАЦВІНА. Сенажаць. Раней тут была сажалка, якую выкапаў Ахрэм. Антонаўка Чав.
АХРЭМАВА ЛАЗНЯ. Лазня. У даваенны час яе пабудаваў Ахрэм. Русенка Маг.
АХРЭМАЎ ЛЕС. Лес. Даўней тут працаваў ляснік Ахрэм. Петухоўка Чав.
АХРЭМАЎ ПЕРАКАТ. Узвышанае месца. Тут жыве Ахрэм. Маляцічы Крыч.
АХРЭМАЎ РОГ. Урочышча. Раней тут жыў хутаранец Ахрэм. Глуск.
АХРЭМАЎШЧЫНА ж. Поле (паміж в. Камяншчына і лесам). Даўней тут жыў Кісялёў Ахрэм. Загаранкі Кругл.; Сажалка. Калісьці побач з ёй жыў Ахрэм. Пясчанка Маг.
АХРЭМЕНКАВА БАЛОТА. Балота (каля сядзібы Ахрэменкі). Супанічы Маг.
АХРЭМІХІН ХУТАР. Поле. Раней тут быў хутар Ахрэміхі. Загаранкі Кругл.
АШМАНА ж. Вуліца ў вёсцы. Даўней тут жылі Ашманавы. Дрычын Асіп.
АЭРАДРОМНАЯ ДАРОЖКА. Дарожка. Калісьці тут прызямляліся самалёты. Бялынкавічы Касц.
АЭРАДРОМ м. Поле. Раней на гэтым месцы быў аэрадром. Сычыкі Крыч., Чэрыкаў, Шчокатава Дрыб., Чырвоная Слабада Касц., Цяцерына Кругл., Шамава, Мушына Мсц., Раманькі Красн.; Частка в. Малы Асавец Маг.
Б
БАБАКОВА ВОЗЕРА. Возера. Яго выкапалі, калі старшынёй калгаса быў Бабакоў. Дашкаўка Маг.
БАБІН МОХ. Забалочаная мясціна. Раней тут было возера, у якім утапілася жанчына. Вепрын Чэрык.
БАБІНА БАЛОТА. Балота. Некалі ў гэтым балоце муж забіў сваю жонку і ўтапіў. Калодліва Касц.
БАБІНА ГАРА. Узвышаная мясціна ў лесе. Некалі тут жыў ляснік з жонкай і дзецьмі. Там пасля лесніка
72 👁