Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
СУКАЦКАЯ ДАРОГА. Дарога. Даўней na ёй ездзіў у млын заможны селянін Сукацкі. Боркі Kip, СУКАЧ м. Урочышча. Раней тут жыў Сукач (мянушка). Боркі Kip. СУЛІМАВА ГАРА. Узгорак. Даўней тут жылі Сулімавы. Данькавічы Шкл. СУЛІМАВА ПОЛЕ. Кустоўнік. Раней туг быў надзел Сулімава. Аўтухоўка Клім. СУЛУПОНАЎ БУГАРОК. Бугор каля Сажа. Крычаў. СУМ АД УМКА ж. Поле. Раней тут была невялікая в. Сумадумка. Балбечана Гор. СУМАРОКАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Сумарокава Маг. СУМІЦКІ МОСТ. Мост. Некаліяго пабудаваў Суміцкі. Трасціно Хоц. СУНІЧНАЯ ГОРКА. Невялікая паляна, Тут расцё шмат суніц. Міхалін Клім. СУНІЧНАЯ ПАЛЯНА. Паляна ў лесе. Тут расце багата суніц. Хацень Клім., Дзедкавічы Мсц, Caманькі Красн. СУНІЧНІК м. Лес. У ім многа суніц. Гойкаў Чэрык. СУНІЧНІЦА ж. Паляна ў лесе. Тут багата суніц. Загор'е Шкл., Барок Бял. СУНІЧНЫ РОЎ. Роў. Тут растуць суніцы. Бірча Бабр. СУНІЧЫШЧА н. Лес. У ім шмат суніц. Прудок Слаўг. СУРАЎКА ж. Рэчка каля в. Сураў Клім. СУРЫНІХА ж. Урочышча. Раней тут жыў пан Сурын. Зарэчча Чав. СУСІКАЎ БУГОР. Узвышанаў месца. Некалі тут жыў Сусік (мянушка). Галічы Кпім. СУТОВІЧАВА ГАРА. Узгорак. Тут пахаваны Суговіч. Малыя Аўчыненкі Шкл. СУТОКІ мн. Луг. Тут зліваюцца тры ручаі. Нікіцінічы Шкл., Тур'я Красн.; Месца на лузе. Тут сыходзяцца раўкі. Бадбечана Гор.; Поле. Яго з трох бакоў абступае лес. Загаранкі Кругл. СУХАЛЕССЕ н. Хваёвы лес. У ім многа сухіх дрэў. Недзведзь Кпім. СУХАЛЛЁ н. Частка лесу. Некалі яна выгарала. Слабодка Кліч. СУХАРШЧЫНАж. Урочышча. Раней тут жыла пані Сухарская. Бейна Маг. СУХАЯ ВІЗІРКА. Сцежка ў лесе. Шалаёўка Kip. СУХАЯ ГРЫВА. Сухая дарога (сярод балоцістай мясцовасці). Чорнае Шкл. СУХАЯ ДАРОГА. Дарога каля в. Шамава Мсц. СУХІ ВОСТРАЎ. Месца ў лесе. Добрая Гор. СУХІ ЛЕС. Лес. У ім шмат сухіх дрэў. Стайкі Клім.; Месца ў лесе. Тут заўсёды суха. Дзмітраўка I! Кліч. СУХІ ЛОГ. Узвышанае месца. Летам тут рана сохне трава. Кішчыцы Шкл. СУХІ ЛУГ. Лес. Раней тут быў луг. Вышова Мсц. СУХІЯ КЛЮЧЫ. Пустка. Раней тут была крыніца. Прудок Слаўг. СУХОЕ БАЛОТА. Балота. Тут расце мох. Горка Шкл. СУХОЕ ВОЗЕРА. Сенажаць. Раней туг было возера, якое асушылі. Плешчыцы Шкл.; Возера сярод лесу. Летам яно высыхав. Антонаўка Чав. СУХОЕ ПОЛЕ. Поле. На ім нічога не расце. Гуслішчы Маг. СУЧКОВЫ ЛЯСОК. Невялікі лес. Сюды ходзяць вяскоўцы па галлё. ВільчаГлуск. СУШЛІВАЕ н. Балота (нядаўна асушанае). Сенькава Гор., Адаменка Бых. СУШЧЫКІ мн. Поле. Глеба тут заўсёды сухая. Калюга Глуск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

загоре, туря
0 👁
 ◀  / 209  ▶