Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
СТАХОЎШЧЫНА ж. Частка лесу. Некалі гэта быў абход лесніка Стахава. Малыя Аўчыненкі Шкл. СТАЯЧАЕ ВОЗЕРА. Возера сярод лесу. Кажуць, што ў ім няма дна. Пусты Асавец Маг. СТОЙЛА н. Месца каля лесу. Тут удзень стаяць каровы летам. Баханы Хоц. СТОЛЬНІК м. Ускраіна лесу. Стайкі Шкл. СТРАГАЦІН м. Поле. Раней тут была в. Страгацін. Вепрын Чэрык. СТРАЖА ж. Месца ў лесе. Некалі тут жылі людзі, якія вартавалі лес. Сычкава Бабр.; Узгорак каля лесу. У час Вялікай Айчыннай вайны тут хаваліся партызаны. Цяцерын Кругл. СТРАЖНІКАВА ВОЗЕРА. Возера. Калісьці яго загадаў выкапаць пан Стражнікаў. Новая Лешча Шкл. СТРАЖНІКАВА ДАРОГА. Дарога ў лесе. Некалг па ёй ездзіў стражнік. Пясчанка Маг. СТРАЖНІЦАж. Урочышча. Раней тут была застава. Іванішчавічы Слаўг. СТРАЖНЫ ЛЕС. Лес. Калюьці яго вартавалі. Слабодка Kip. СТРАЖЫ мн. Поле. Раней тут быў фальварак, дзе жыў пан Страж. Заеліца Глуск. СТРАКАТАЛЬНЯ ж. Кустоўнік. Тут водзіцца шмат сарок. Эсьмоны Бял. СТРАЛІЦА ж. Луг (доўгі, вузю, нібы страла). Лебедзева Гор. СТРАШНАЕ БАЛОТА. Багністае балота. Стайкі Маг. СТРАШНЫ РОЎ. Глыбокі роў. Вепрын Чэрык. СТРАЯВЫ м. Лес (прыгодны для будоўлі). Сычык Крыч. СТРУКАВА БАЛОТА. Балота. Раней паблізу яго жылі Струкавы. Лыкава Маг. СТРЫКАЙЛЫ мн. Вялікі луг. Тут летам водзіцца многа конікаў. Ганнаўка Клім. СТРЭЛКА ж. Месца ў лесе (скрыжаванне дарог). Вепрын Чэрык. СТРЭЛКАЎСКАЯ ДАРОГА. Месца ў лесе. Тут сыходзяцца тры вузкія (як стрэлкі) дарогі. Высокае Юнм. СТРЭЛКІ мн. Дарога (прамая, вузкая, як страла). Гай Кругл. СТРЭЛЬБІШЧА н. Кустоўнік. Раней тут салдаты практыкаваліся ў стральбе. Слаўгарад; Малады бярэзнік. Некалі тут праходзілі вайсковыя вучэнні. Бялынічы; Поле. У час Вялікай Айчыннай вайны тут быў бой. Прылессе Чав. СТУДЗЕНКА ж. Крыніца. Вада ў ёй заўсёды студзёная. Лудчыцы Бых. СТУДЗЁНАЕ БАЛОТА. Балота (з халоднай крынічнай вадой). Горы Красн. СТУДЗЁНКА ж. Сенажаць. Раней тут былі крыніцы. Ісакава Буда Чав. СТУДЗЯНЕЦ м. Крыніца (з вельмі халоднай вадой). Сліжы Шкл.; Месца ў рэчцы. Тут заўсёды халодная вада. Саматэвічы Касц. СТУДЗЯНЕЦКІ ШЛЯХ. Дарога каля в. Студзянец Касц. СТУДЗЯНІЦА ж. Крыніца (са студзёнай вадой). Дудаковічы Кругл. СТУПЯНЁЎСКАЯ РЭКТА. Канава праз луг. Лазовіца Кпім. СУДАКОВА ВОЗЕРА. Возера (выкапанае капгаснікам Судаком). Лакуці Шкл. СУДЗІЛАЎШЧЫНАж. Месца. Некалі тут жыла сям'я Судзілоўскіх. Канава Хоц. СУДЗІЛОЎШЧ Ы НА ж. Луг, Раней тут жыў хутаранец Судзілоўскі. Пжэнка Слаўг.; Паляна ў лесе. Нека л i тут жыў Судзілоўскі. Харошкі Маг. СУДНІКАВА КОПАНКА, Сажалка. Яе выкапаў Суднік. Дзмітраўка It Кпіч. СУДНЯНСКІ ЛЕС. Лес. Некалі ён належаў пану Судніку. Хамінічы Гор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
0 👁
 ◀  / 209  ▶