Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
СТАВОК м. Возера (са стаячай вадой). Баханы Хоц.; Возера (перагароджанае плацінай). Дуброўка Красн.; Месца на рэчцы. Раней тут быў млын. Дабужа Бых. СТАГІ мн. Луг. Тут стаяць стагі сена. Ваевічы Кліч. СТАДЫЁН м Невялікі парк. Раней тут быў школьны стадыён. Цяхцін Бял. СТАЕЎСКІЯ ПАЛОСЫ. Поле каля в. Стайкі Клім. CTAI мн. Лес. У ім шмат ваўкоў (ходзяць зграямі). Баханы Хоц.; Месца ў лесе. Некалі тут хадзілі зграі ваўкоў. Маляцічы Крыч. СТАЙКАУСК! БЯРЭЗНІК. Невялікі бярэзнік. Ён знаходзіцца паблізу в. Стайкі. Леніна Красн. СТАЙКІ мн. Месца на полі. Раней тут стаяла жывёла. Леніна Красн. СТАЛБАВАЯ ДАРОГА. Прамая дарога. Рагі Слаўг. СТАПІН м. Частка вёскі. Раней тут быў калгас імя Сталіна. Ордаць Шкл. СТАЛІЦКІ ЛЕС. Лес (непадалёк ад в. Сталкі). Вайнілы Чав. СТАЛЫПІНСКІЯ ХУТАРЫ. Мясцовая назва в. Гасар; Калісьці тут былі хутары. Петухоўка Чав. СТАЛЯРОЎСКАЯ ВУЛІЦА. Вуліца. Тут шмат людзей па прозвішчы Сталя ровы. Брылёўка Красн. СТАН м. Поплаў. Удзень тут стаяць каровы. Брыцалавічы Асіп.; Балота. Мокрае Бых.; Поле. У абед тут дояць кароў. Новая Брашчына Шкл., Горы Красн. СТАНАВЁНКАВА БАЛОТА. Балота. Некапі тут утапіўся Станавёнак. Тур'я Красн. СТАНКЕВІЧАВА БАЛОТА. Балота. Даўней непадалёк ад яго была ся- " дзіба Станкевічаў. Адаменка Бых. СТАНЦЫЯ ж. Мясціна ўздоўж чыгункі (некалькі дамоў). Дашкаўка Маг. СТАР ж. Пустое месца. Раней тут былі хутары. Забялышана Хоц., Галічы Клім. СТАРАБАСІШЧА н. Старое рэчышча р. Бася. Куляшова Шкл. СТАРАВОЙТАВА ЛАШЧЫНА. Лагчына. У Вялікую Айчынную вайну тут забілі сям'ю Старавойтавых. Кулешава Шкл. СТАРАВОЙТАЎ БУГОР. Узгорак. Некалі тут жыў Старавойтаў. Будага Чэр. СТАРАВОЙТАВЫ КУСТЫ. Маліннік. Калісьці яго пасадзіў Старавойтаў. Стары Дуб Мсц. СТАРАДАРОЖЖА н. Поле (на скрыжаванні старых дарог). Прып о г р о U o q СТАРАДУБШЧЫНА ж. Поле. Раней тут расло шмат старых дубоў. Глыбокае Кругл. СТАРАПРОНІШЧА. Старое рэчышча р. Проні. Затоны Гор. СТАРАСЕК м. Малады лес (на месцы старой высекі). Следзюкі Бых. СТАРАСЕЛЛЕ н. Месца ў лесе. Раней тут было сяло. Ніканавічы Бых.; Поле. Калісьці тут быў хутар. Лудчыцы Бых.; Стары лес. Ціманава Клім. СТАРАШКЛОЎСКАЕ ВОЗЕРА. Возера каля в. Стары Шклоў Шкл. СТАРАЯ ВУЛІЦА. Частка вёскі. Доўгавічы Мсц. СТАРАЯ ВЫСЕЧ. Высечаны ўчастак лесу. Падлом'е Чэр. СТАРАЯ ДАРОГА. Дарога каля агародаў. Глінь Чэр. СТАРАЯ ЛЯДА. Поле. Раней тут быў лес. Дзягавічы Крыч. СТАРАЯ HIBA. Поле. Раней тут быў хутар. Благавічы Чав. СТАРАЯ ХАТА. Сад на месцы былой хаты. Чыкілі Глуск. СТАРАЯ ШКОЛА. Месца ў вёсцы. Раней тут стаяла школа. Сычак Крыч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падломе, сямю, туря
1 👁
 ◀  / 209  ▶