Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
СМАЛАВАХА ж. Поле. Раней тут гналі смалу. Буглаі Красн. СМАЛЕНКАж. Хваёвы лес. Леніна Красн. СМАЛІЦА ж. Поле. Раней тут быў хваёвы лес. Чорны Бор Бых. СМАЛОВІЦА ж. Канава. Раней тут была смалярня. Слаўкавічы Глуск. СМАЛЯВІК м. Хваёвы лес. Громаў Чэрык. СМАЛЯКОЎ ЛЕС. Лес. Некалі тут жыў Смалякоў. Азарычы Слаўг. СМАЛЯНАЯ ЯМА. Месца ў лесе. Ямнае Бых., Коўоча Кліч. СМАЛЯНОЕ БАЛОТА. Балота. Раней тут бралі з соснаў смалу. Рэкта Слаўг. СМАЛЯРНЯ ж. Машынны двор. Раней тут дзед Мікіта гнаў смалу. Троіца Шкл.; Мясціна на полі. Некалі тут гналі смалу. Мірадзіна Бабр.; Поле. Віркоў Кліч.; Частка в. Семукачы Маг. СМАЛЯРОЎ ЛЕС. Лес. Паблізу яго жыў Смаляроў. Болен Красн., Кадзіна Маг.; Раней тут быў лесніком Смаляр. Брылі Маг. СМАЛЯРОЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў Смаляроў. Раманавічы Маг. СМАЛЯРСКІ ЛЕС. Лес каля в. Смалярня Кпіч. СМАЛЯРСКІ ШЛЯХ. Дарога. Яна вядзе ў в. Смалярня Кпіч. СМІГЕРЫЎШЧЫНА ж. Луг. Раней тут быў хутар Смігерына. Пжэнка Слаўг. СМОГУЛЕЎ ХУТАР. Кустоўнік. Даўней тут жыў Смогулеў (мянушка). Маслакі Гор. СМОЛКА ж. Узлесак каля балота. Юзафова Глуск. СМОТРАВА БАЛОТА. Балота (з чыстай, празрыстай вадой). Перагон Слаўг. СМЫКАВА ВОЗЕРА. Возера. Некалі тут жыў Смык (прозвішча). ПудаўняДрыб. СМЫКАЎ ПЕРАГОН. Брод праз рэчку. Раней тут былі крутыя берагі, на адным з якіх стаяла хата Смыкава. Язёры Чэр. СМЯРОТНЫ ВУГАЛ. Круты паварот на дарозе. Буглаі Красн. СНЫТКАЎШЧЫНАж. Поле. Калісьці яно належала Снытко. Трылесіна Дрыб. СОВІШЧА н. Поле. Раней тут быў лес, дзе вадзіліся совы. Гай Кругл. СОЖАНЕЦ м. Малады пасаджаны лес. Халмы Чав. СОЛТАНАВА ГУМНО. Поле. Раней тут жыў Солтан. Вепрын Чэр. СОЛТАНАЎ САД. Сад. Некалі тут была сядзіба Солтана. Гута Клім. СОНЕЧНАЕ н. Паляна ў лесе. Трылесіна Гор. СОНЕЧНАЯ ПАЛЯНА. Паляна сярод лесу. Забалоцце Бял., Дудаковічы Кругл. COHIH КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж (насупраць Сонінай хаты). Хацілавічы Крыч. COHIHA ПОЛЕ. Поле. Раней паблізу яго жыла жанчына Соня. Белая Шкл. СОПАТАВАн. Пясчаная мясціна. Скрыпліца Kip. СОПКІ мн. Луг. Тут шмат курганаў. Бялынкавічы Касц. COCHIK м. Лес. У ім растуць сосны. Літоўск Кругл. СОТНАЯ СЕНАЖАЦЬ. Сенажаць. Раней тут стаялі вуллі з пчоламі. КІраўск. СОТНІКАВЫ КУСТЫ. Кусты. Некалі тут жыў пан Сотнік. Востраў Кпім., Трасціно Хоц. СОТНІКАЎ ЛЕС. Лес. Раней тут быў хутар Сотніка. Перагон Слаўг. СПАРТЫЎНАЯ ДАРОГА. Роўная, шырокая дарога. Прудок Слаўг. СПІРЫНЫ мн. Купальня. Раней тут быў мост. Хоцімск. СПУТНІКАВА н. Балота. Яно знаходзіцца каля хаты Спутнікава (мянушка). Вялікія Лазіцы Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча
1 👁
 ◀  / 209  ▶