Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
СВІРЫДАЎКА ж. Лес. Некалі яго пасадзіў Свірыд. Казелле Красн.; Сенажаць. Раней тут жыў Свірыд. Дубасна Мсц., Капусціна Kip. СВІРЫДАЎСКІ КУТОК. Поле. Раней яно належала Свірыду. Стайкі Маг. СВІРЭПІШЧА н. Цёмны (люты) лес. Майск Бял. СВІСЛАЦКАЯ ДАРОГА. Дарога на Свіслач. Сычкава Бабр. СВІСЛОШЧЫНА ж. Лес. Раней туг працаваў лесніком Свіслошчын. Таценка Кліч. СВІСТУНОЎ ЛЕС. Лес. Раней тут жыў Сяргей Свістуноў. Глінь Чэр. СВЯТАЗЕР'Е н. Мясціна (вакол возера). Мсціслаў. СВЯТАЗЕРСКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в. Святазер'е. Прылессе Чав. СВЯТАЗЕРСКІ ЛЕС. Лес каля в. Святазер'е. Прылессе Чав. СВЯТАЯ ВЯРБА. Узгорак. Раней тут жыў поп. Буда Красн. СВЯТАЯ ТАРА. Узгорак. Раней тут стаяла царква. Добрая Гор. СВЯТАЯ ДАРОГА. Дарога. Даўней па ёй хадзілі ў царкву. Селішча Kip. СВЯТАЯ КРЫНІЦА. Крыніца. Раней тут была царква. Добрая Гор. СВЯТАЯ КРЫНІЧКА. Крыніца. Раней тут была царква. Чырчына Шкл. СВЯТОЕ БАЛОТА. Балота. Некалі тут, паводле падання, правалілася пад зямлю царква. Суслаўка Дрыб. СВЯТОЕ ВОЗЕРА. Возера (каля царквы). Азёры Кругл.; Возера. Калісьці тут стаяла царква, якая нібыта правалілася ў балота. Стары Востраў Кліч.; Невялікае возера з чыстай вадой. Следзюкі Бых.; Возера (за царквой). Катка Глуск. СВЯТОЕ ПОЛЕ. Поле. Раней тут была царква. Пудаўня Дрыб., Будзішча Бял., Ел ькаўшчына Кругл. СВЯТОХА ж. Месца ў лесе. Раней тут была святая крыніца. Заеліца Глуск. СВЯТЫ КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж. У ім гаючая (святая) вада. Вялікія Лазіцы Шкл.; Поле. Калісьці тут стаяла царква. Міхеевічы Крыч. СЕДАБОР'Е н. Луг (на месцы старога лесу). Вець Бых. СЕЛІВЕСТРАВА ТАРА. Узгорак. КалісьцітутжыўСелівестр. Ржавец Чэр. СЕПІНА ПОЛЕ. Поле. Раней тут жыў Селін. Заеліца Глуск. СЕЛІШЧА н. Поле. Раней тут быў хутар. Заходы Шкл., Заелгца Глуск; Сенажаць (на месцы вёскі). Калініна Бых.; Урочышча. Раней тут была в. Селішча. Краснаполле. СЕЛІШЧАНСКІ ЛУГ. Луг (на месцы былой вёскі). Дубровіна Клім. СЕЛІШЧЫ мн. Лес. Даўней тут было паселішча. Курманава Мсц. СЕЛІШЧЫНЫ мн. Урочышча. Heкалі тут пасяліліся першыя жыхары в. Слабада Кліч.; Лес. Раней тут былi хутары. Кароўчына Бых. СЕЛЯЗЕНСКІ ЛОГ. Месца ў лесе. Раней тут вадзілася шмат качак (селезней). Ніканавічы Бых. СЕЛЯЗНЁВА МЕСЦА. Месца на рэчцы. Тут плаваюць качкі. Бялынкавічы Касц. СЕМАНЬКОВА КЛАДБІШ ЧА. Могілкі. Тут пахаваны Семаньковы. Башкіраўка Шкл. СЕМЯРНЁВА БАЛОТА. Балота. Яно складаецца з сямі невялікіх балотаў. Праточнае Бых. СЕНАБРОДСКАЕ н. Луг (за бродам). Абідавічы Бых. СЕНЬКАВА БАЛОТА. Балота. Раней тут была сажалка, якую выкапаў Сенька. Купёлы Маг.; Урочышча. Некалі тут быў хутар Сенькі. Бутрамееўка Бых. СЕНЬКАЎ МОСЦІК. Месца на рэчцы. Калісьці туг быў мосцік, які зрабіў Сенька. Рагозна Шкл. СЕНЬКАЎ ХУТАР. Урочышча. Некалі тут жыў Сенька. Загаранкі Кругл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

святазере, седаборе
7 👁
 ◀  / 209  ▶