САФЕЙКІНА АБЛОГА. Лес. Некалі тут быў хутар Соф'і. Акунёўка Шкл. САФРОНАВА ДЗЯЛЯНКА. Дзялянка ў лесе. Некалі яе распрацаваў Сафрон. Дзмітраўка 11 Кліч. САХАНЕЦ м. Неўрадлівае поле. Клін Мсц. САХАРАВА н. Лес. Раней тут быў надзел Сахарава. Градзянка Асіп. САХАРАЎСКІ ЛЕС. Лес. Некалі яго пасадзіў Сахараў. Займішча Шкл. САХОНАВА БАЛОТА. Балота. Раней паблізу яго жыў дзед Сахон. Іванаўка Касц. САХОНАВА САЖАЛКА. Сажалка. Да Вялікай Айчыннай вайны каля яе жыў дзед Сахон. Маслакі Гор. САХРАН м. Дзялянка лесу. Яна ахоўваецца саўгасам. Таценка Кпіч. САШКАЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыў Сашка. Старае Сяло Бых. САШКІН БОР. Бор. Капя яго жыве Сашка. Лабковічы Крыч. САШКІН ЛЕС. Лес (лаблізу Сашкавай хаты). Хацень Клім. САШЭНСК1 ЛЕС. Лес каля в. Сашна. Хамінічы Гор. СВАВОЛКА ж. Невялікі рукаў р. Басі. Бардзінічы Чав. CBAI мн. Месца на рацэ. Тут засталіся палі ад старога моста. Бялынічы. СВАХА ж. Мясціна ў лесе. Раней тут быў хутар Свахі (мянушка). Уюнішча Глуск. СВЕТАЗЕРШЧЫНА ж. Мясціна вакол возера. Каменка Чав. СВЕТЛАДОННАЯ САЖАЛКА. Сажалка (з пясчана-светлым дном). Вяззе Acin. СВЕТЛАЕ н. Мясціна ў лесе. Тут шмат сонца. Дзмітраўка II Кліч. СВЕТЛАЯ ж. Паляна ў лесе. Тут растуць толькі бярозы. Леніна Красн. СВЕТЛАЯ ПАЛЯНА. Сонечная паляна ў лесе. Вяззе Acin. СВЕТЛАЯ РОШЧА. Бярозавы гай. Дубраўка Слаўг. СВІДЭРШЧЫНА ж. Поле. Раней яно належала пану Свідэрскаму. Ордаць Шкл. СВІНАЯ ж. Частка лесу. Раней тут вадзілася шмат дзікоў. Курманава Мсц.; Частка поля. Даўней тут пасвілі панскіх свіней. Старына Мсц. СВІНАЯ ТАРА. Мясціна ў лесе (пакапана дзікамі). Малая Дубраўка Маг., Гавяды Шкл., Малы Асавец Маг., Капані Чав. СВ1НКА ж. Невялікая рачулка (з бруднай вадой). Зуі Крыч.; Рачулка (каля свінафермы). Крычаў. CBIHKI мн. Месца за вёскай. Некая! тут пасвглі свіней. Іскань Бых. Азерцы Клім. CBIHOE БАЛОТА. Месца ў лесе. Раней туг было шмат дзікоў. Рэпішча Маг., Шапялевічы Кругл. CBIHOE ЛОГАВА. Поле. Раней тут вадзіліся дзікі. Клічаў. CBIHOE КАПЫТА Возера. Даўней паблізу яго хадзілі дзікі. Любонічы Kip. CBIHOPKA ж. Мясціна ў лесе. Раней тут было шмат дзікіх свіней. Доўгае Кліч. СВІНЫ БРОД. Брод праз раку. Калісьці тут пераганялі свіней. Мірагошч Чэрык. СВІНЫ ГРУД. Урочышча. Даўней тут пасвілі панскіх свіней, Данькавічы Шкл. СВІНЫ ПАСЁЛАК. Пасёлак (на месцы былой свінафермы). Рудкаўшчына Гор. СВІНЫ РОЎ. Роў. Калісьці тут пасвілі свіней. Старына Мсц. СВІРЫДАВА ПОЛЕ. Месца ў лесе. Раней тут Свірыд карчаваў дрэвы. Дубцы Kip. СВІРЬІДАЎ BIP. Месца на рэчцы. Некалі тут утапіўся панскі парабак Свірыд. Масцішча Бял
Дадатковыя словы
софі
3 👁