Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ПАЛЯНКІ мн. Поле сярод лесу. Стайкі Клім. ПАМЖА ж. Луг i поле. Некалі тут праходзіла мяжа паміж уладаннямі паноў. Юраўка Дрыб. ПАНАВА БАЛОТА. Балота. Раней тут жыў пан. Гапоўчыцы Чэр. ПАНАВА ГРАДА. Невялікі лес (на месцы былога панскага поля). Першамайск Гор. ПАНАВА МЕЛЬ. Брод. Некалі тут, паводле легенды, пераязджаў раку пан. Валынеж Касц. ПАНАВА ПУНЯ. Лес. Некалі тут жыў пан. Прыгаўка Крыч. ПАНАСАВАСЦЕЖКА. Сцежка. Яна пракладзена Панасам. Літоўск Шкл. ПАНАСАЎ BIP. Bip. Тут утапіўся Панас. Старасёлы Чав. ПАНАСАЎ ЛЕС. Лес. Раней тут працаваў ляснік Панас. Савінічы Клім. ПАНАСАЎ ЛОГ. Луг. Побач з ім жыве Панас. Прудок Слаўг. ПАНАСАЎ САД. Сад. Яго пасадзіў Панас. Лудчыцы Бых. ПАНАСАЎ ХУТАР м. Поле. Раней тут жыў Панас. Добрае Мсц., Дарагінь Клім. ПАНАСЁНКАЎ ДВОР. Месца ў вёсцы. Раней тут жыў Панасёнкаў. Ордаць Шкл. ПАНАСІХАж. Урочышча. Тугжыла Панасіха (жонка Панаса), Акунёўка Шкл. ПАНАЎ ЛЕС. Лес. Даўней ён належаў пану. Глушнёва Крыч. ПАНАЎ МОСТ. Кладка праз рэчку. Раней тут быў мост, які пабудаваў пан. Сухары Маг. ПАНАЎ ПАРК. Парк. Ён пасаджаны паводле загаду пана ў в. Пуоты Асавец. Пусты Асавец Маг. ПАНАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут быў панскі маёнтак. Заеліца Глуск. ПАНЁНЧЫНА БУХТА. Месца на рэчцы. Некалі туг, паводле падання, утапіліся паненка з парабкам. Кісялева Буда JOiiM. ПАНІЗОЎЕ н. Мясційа (некалькі хат, размешчаных у нізіне). Луты Крыч. ПАНІЗОЎКАж. Урочышча. Кісялёва Буда Клім. ПАНІЧОВА н. Урочышча. Раней тут жыў пан. Асінаўка Мсц. ПАНКРАТАЎ МОСЦІК. Невялікі мост. Некалі яго зрабіў Панкрат. Трылесіна Гор. ПАНКРАТАЎСКІЯ мн. Поле. Раней тут была сенажаць, дзе касілі сяляне з в. Панкратаўкі. Балбечана Гор. ПАНСКАЕ БАЛОТА. Балота. Некалі тут загінуў пан. Косар Чэр.; Балота. Раней непадалёк ад яго жыў пан. Затоны Гор.; Балота. Некалі тут пан забіў непакорную яму дзяўчыну. Кадзіна Маг.; Балота. Раней тут было возера, якое выкапалі паводле загаду пана. Маліннікі Бабр.; Балота. Калісьці тут утапіўся пан. Башкіраўка Шкл. ПАНСКАЕ ВОЗЕРА. Возера. Калісьці яно належала пану. Лудчыцы Бых., Наваселле Шкл., Паўлавічы Кпім.; Урочышча. Раней ля яго быў панскі маёнтак. Загараны Кругл., Пусты Асавец Маг., Шамаўшчына Мсц. ПАНСКАЕ КЛАДБІШЧА. Могілкі. Тут пахаваны пан i яго сям'я. Свенск Слаўг.; Поле. Раней тут былі панскія могілкі. Зарубец Крыч. ПАНСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Раней яно належала пану. Затоны Гор., Чырвоны Бор Бял., Валаськоўня Касц., Сетнае Крыч. ПАНСКАЯ ВАЛОКА. Поле. Раней яно належала пану. Лабковгчы Крыч. ПАНСКАЯ ТАРА. Невялікі ўзгорак. Раней тут стаяла панская альтанка. Нясята Кліч.; Узвышанае месца ў лесе. Вялікая Машчаніца Бял.; Узгорак каля поля. Баркалабава Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лўдчыцы, сямя
0 👁
 ◀  / 209  ▶