Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ПАДЧАРНІІЧНІКІ мн. Узлесак. Кароўчына Дрыб. ПАД ШВЕДА н. Урочышча. Тут, паводле легенды, у пачатку XVIII ст. былі шведы. Малуноўка Хоц. ПАД'ЯБЛАННЕ н. Месца ў лесе. Тут растуць дзікія яблыні. Куляшова ІІІкл. ПАДЯМ'Е н. Поле. Раней яно было ямістае. Петухоўка Чав. ПАЖАРАК м. Месца ў лесе (на былым пажарышчы). Палкі Бых. ПАЗЁМКІ мн. Лес. Тут растуць суніцы. Стайкі Кпім. ПАЗНЯКОВА КАЦВІНА. Поле. Heкалі тут была сажалка, якую выкапаў Пазнякоў. АнтонаўкаЯав. ПАЗНЯКОЎ ЛЕС. Лес. Каля яго некалі жыў Пазнякоў. Антонаўка Чав. ПАПАЕВА БАЛОТА. Балота паблізу в. Шаламы Слаўг. ПАЛАСА ж. Лес. Ён цягнецца доўгай паласой. Малы Асавец Маг. ПАЛАСАТЫ ЛЕС. Лес (пасаджаны палосамі). Слаўня Слаўг. ПАЛАЎЦОВА н. Поле. Раней тут быў хугар, дзе жыў Палавец (мянушка). Хамінічы Гор. ПАЛЕССЕ н. Дарога цераз лес. Дружкі Крыч. ПАЛЁНКА ж. Мясціна ў лесе. У час пажару лес абгарэў. Поўстка Глуск.; Поле (на месцы спаленай вёскі). Сліжы Шкл. ПАЛІГОН м. Частка горада. Раней тут быў палігон. Крычаў; Поле. Яно' падзелена на вузкія палоскі. Камяніца Бял. ПАЛІКАРПАВА ЛЯДА. Поле. Heкалі тут быў лес, які належаў Палікарпу. Дзягавічы Крыч. ПАЛІКАРПАЎШЧЫНА ж. Поле каля лесу. Раней тут быў хутар Палікарпа. Шывань Гор. ПАЛІЎНІЦА ж. Урочышча. Раней тут было балота, якое выгарала. Камяніца Бял. ПАЛІЦКАЕ н. Лес. Раней тут было поле, на якім нічога не расло. Вялен i к Кліч. ПАЛІЧОВА ПОЛЕ. Поле. Раней яно належала пану. Рожава Мсц. ПАЛОМ м. Мясціна паміж рэчкай i лесам. Гарадок Глуск. ПАЛТАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў чалавек, які прыехаў з Палтавы. Слабодка Кліч. ПАЛУЖЖА н. Нізкая мясціна (на лузе). Тур'я Красн. ПАЛЬКОЎСКІ ЛЕС, Лес. НекалІ паблізу яго жыла пані Палькоўская. Чорны Бор Бых. ПАЛЫКАЎСКАЕ ВОЗЕРА. Возера каля в. Палыкавічы Шкл. ПАЛЫКАЎСКІ ЛЕС. Лес непадалёк ад в. Палыкавічы Шкл. ПАЛЬНІШЧА н. Лес. Раней ён гарэў. Пясчанка Маг. ПАЛЫНЕЦ м. Пустка. Тут расце шмат палыну. Шалаеўка Kip. ПАЛЫЧЧА н. Узлесак. Некалі тут дралі лыка. Чорны Бор Бых. ПАЛЯВЫЯ БЯРЭЗНІКІ. Поле. Пасярод яго растуць бярозы. Болін Красн. ПАЛЯДКІ мн. Поле. Раней тут жыла польская сям'я. Прыгаўка Крыч.; Лес. Раней тут была панская ляда. Асінаўка Чав.; Поле. Пры панах тут былі сялянскія надзелы. Буглаі Красн.; Высечаны лес. Каменка Гор. ПАЛЯЁНАЎКА ж. Поле. Раней тут быў хутар, дзе жылі Паляёнкі. Хамінічы Гop. ПАЛЯКОВА н. Поле. Некалі тут быў хутар Паляковых. Мосін Хоц. ПАЛЯКОВА БАЛОТА. Балота. Раней яно належала сям'і Паляковых. Віроўка Касц. ПАЛЯКОЎШЧЫНА ж. Поле. Некалі тут быў хутар, дзе жылі палякі. Лука Acin. ПАЛЯНКА ж. Сцежка (праз поле). Ліпаўка Хоц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падябланне, падяме, сямя, сямі, туря
5 👁
 ◀  / 209  ▶