Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
Дарога праз лес. Названа паводле формы. Антонаўка Чав., Дабужа Бых. КРЫВЕЛЬСКАЕ ПОЛЕ. Поле (каля в. Крывель). Наваселле Шкл. КРЫВОЕ н. Возера. Названа паводле формы. Сухары Маг., Новы Быхаў Бых. КРЫВОЕ ДРЭВА. Урочышча. Туг стаіць адзінокае, скрыўленае дрэва. Кострычы Kip. КРЫВУЛІНСКІ КАСЬКОЎ. Луг (каля в. Каськоў). іскра Бял. КРЫВУЛЬКА ж. Вуліца. Названа паводле формы. Паўлавічы Кпім. КРЫВУЛЬКІН МОСТ. Мост. Яго майстраваў селянін Крывулька (мянушка). Новая Лешча Шкл. КРЫВУЛЯ ж. Дарога ў лесе. Названа паводле формы. Градзянка Acin. КРЫВЫ м. Лес. Ён мае форму дугі. Ельня Хоц. КРЫВЫ ДУБ. Паляна. Раней тут рос крывы дуб. Юраўка Шкл. КРЫВЫ ЛЕС. Месца ў лесе. Тут шмат крывых, абламаных дрэў. Цяхцін Бял. КРЫВЫ ЛОГ м. Поле. Раней тут быў паўкруглы лес. Курманава Мсц., Бель Мсц. КРЫВЫ ПАСЁЛАК. Вуліца ў вёсцы. Названа паводле формы. Башкіраўка Шкл., Лазіцы Шкл., Вільчыцы Маг. КРЫВЫ РОГ. Лес (названы так паводле формы). Буглай Красн., Градзянка Асіп., Літоўск Кругл., Вялікія Лазіцы Шкл.; Мясціна на рэчцы. Названа паводле формы. Бярозаўка Слаўг., Стайкі Шкл.; Дарога (вакол возера). Ордаць Шкл.; Мясціна на Дняпры. Тут ідзе паварот ракі. Лазавічы Бых.; Частка вёскі. Названа паводле формы. Княжыцы Шкл.; Дарога ў выглядзе крывога рога. Сухары Маг. КРЫВЫ ШЛЯХ. Луг. Раней тут праходзіла няроўная i гразкая дарога. Юраўка Шкл. КРЫВЫЯ мн. Звілістыя дарогі (каля лесу). Паўлавічы Клім. КРЫВЫЯ ДУБЫ. Поле. Раней тут расло шмат крывых дубоў. Дзернавая Красн. КРЫГІ мн. Месца ля рэчкі. Тут ляжаць вялікія плоскія камяні. Рудкаўшчына Гор. КРЫЖ м. Скрыжаванне дарог (сярод поля). Ржавец Чэрык. КРЫЖАВА ТАРА. Узгорак. На ім скрыжоўваюцца дарогі. Абідавічы Бых. КРЫЖАВОЕ н. Узвышша. На ім перасякаюцца дарогі. Бярозаўка Слаўг. КРЫЖАНКОВА ГРЫЎКА. Астравок сярод рэчкі. Некалі тут касілі сена Крыжанковы. Вець Бых. КРЫЖОЎКА ж. Скрыжаванне дарог. Следзюкі Бых. КРЫЖОЎНІКІ мн. Урочышча. Яно знаходзіцца на скрыжаванні дарог. Лабковічы Крыч. КРЫКСУНОЎ САД. Поле (з невялікім садам). Раней тут жыла сям'я Крыксуновых. Кульшычы Слаўг. КРЫМЯНІЦЫН ЛУГ. Поле. Раней тут была в. Крымяніца. Хацкавічы Чав. КРЫНЕЦ м. Урочышча (каля р. Пціч). Раней тут была крыніца. Дрычын Acin. КРЫНІЦА ж. Лес (ля крыніцы). Палыкавічы Маг.; Мясціна ля лесу. Тут б'е крыніца. Мокрае Бых.; Ручай. У ім крыштальная вада. Гарадзішча Шкл. Недзведзь Клім.; Поле (ля крыніцы). Стайкі Клім.; Калодзеж (з блакітнай чыстай вадой). Тур'е Чэрык. КРЫНІЦЫ мн. Рачулка (з чыстай студзёнай вадой). Сталка Чав.; Луг (ля крыніцы). Цяхцін Бял.; Урочышча. Туг бярэ пачатак невялікая рэчка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя, туре
4 👁
 ◀  / 209  ▶