Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
Ядраная Слабада Кліч, Поўстка Глуск. КРУЦЕЕВА н. Сенакос у лесе. Летам тут круціць" вецер. Градзянка Acin. КРУЦЕНЬ ж. Сцежка ў ляску. Названа паводле формы. Краснаполле Красн. КРУЦЬКАВАн. Балота. Раней ля яго жылі Круцькі (мянушка). Азарычы Слаўг. КРУЧ ж.Глыбокае месца на рацэ. Доўгае Кліч.; Узгорак (за вёскай). Маляцічы Крыч.; Мясціна на рэчцы. Тут закручвае" ваду. Таценка Кліч.; Узвышанасць над возерам. Лапаціна Мсц. КРУЧА ж. Бярэзнік. Ён расце на высокай тары. Раманавгчы Маг., Літоўск Кругл., Ордаць Шкл.; Круты бераг ракі. Чырвоны Бор Бял.; Круты спуск (з тары да рэчкі). Сапронькі Шкл.; Луг. Праз яго цячэ рака з крутым! берагамі. Чырвоны Бор Бял.; Мясціна на рэчцы. Некалі тут утапілася шмат людзей. Клічаў; Рачка (з крутымі берагамі). Конаўка Чав. КРУЧК1 мн. Дзялянка ў лесе. Тут пасля высечкі лесу засталіся смалістыя карані (кручкі). Вербеж Чэрык. КРУЧОК м. Вуліца. Названа паводле формы. Красавічы Клім., Дразды Кругл.; Поле. Раней тут быў хутар з такой назвай. Гавяды Шкл. КРУЧОНКА ж. Палянка ў лесе. Названа паводле формы. Краснаполле Красн. КРУЧЫ мн. Купальня (з крутымі берагамі). Лудчыцы Бых.; Лес ля ракі. У ім шмат віроў. Князеўка Маг. КРЫВАВЫ ЛУГ. Луг. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны немцы расстралялі ваеннапалонных. Аколіца Кліч. КРЫВАВЫ РОЎ. Роў. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны былі спалены людзі. Касмынічы Мсц. КРЫВАВЫ РУЧАЙ. Ручай (на гліністым месцы). Вада тут нібыта чырвоная. Карма Acin. КРЫВАЛЕССЕ н. Кустоўе (каля лесу). Туркі Бабр.; Лясок (з маленькімі крывымі дрэўцамі). Стайкі Красн., Леніна Касц. КРЫВАЛЬ м. Вуліца ў вёсцы. Названа паводле формы. Дружба Бых. , КРЫВАРОЖЖА н. Поле. Яно мае форму крывога рога. Сіпайлы Бял. КРЫВАЯ ж. Вуліца. Названа паводле формы. Даўгавічы Мсц.; Луг. Названы паводле формы. Лютня Мсц. КРЫВАЯ БЯРОЗА. Частка дарогі. Ля яе расце крывая бяроза. Стайкі Клім.; Мясціна (скрыжаванне дарог). Паблізу яе расце крывая бяроза. Чачэвічы Бых.; Вуліца ў вёсцы. Тут растуць крывыя бярозы. Іскань Бых. КРЫВАЯ ДАРОГА. Дарога. Названа паводле формы. Апешкавічы Бял. КРЫВАЯ КЛАДКА. Кладка. Некалі тут яе паклаў дзед Крывы (мянушка). Зарэчча Чав. КРЫВАЯ ЛУЖА. Невялікае возера. Названа паводле формы. Дружба, Вець Бых. КРЫВАЯ HIBA. Поле. Названа паводле формы. Маляцічы Крич., Луты Крыч; КРЫВАЯ САСНА. Месца ля дарогі. Тут стаіць крывая сасна. Апександраўка Слаўг. КРЫВАЯ СЛАБАДА. Вуліца ў вёсцы. Яна мае форму дугі. Язёры Чэрык. КРЫВАЯ СЦЕЖКА. Сцежка праз лес. Названа паводле формы. Рожава Мсц. КРЫВАЯ ПОЖНЯ. Сенажаць (ля ракі). Гапічы Клім. КРЫВЕЛЬ м. Поле. Раней тут было крывое балота. Капані Чав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 209  ▶