KEPACIHKA ж. Месца ў цэнтры вёскі. Тут знаходзіцца склад з газай. Забычанне Касц. КЕРАЎ САД. Сад. Ён належыць дзядзьку Kepy (мянушка). Ордаць ІІІкл., Раманавічы Маг. КЕЦЬКАЎКА ж. Поле (ля p. Кецькаўка). Градзянка Асіп. КІПЦЕВА ПЕЛЬ. Палонка на рацэ. Тут жыве Кіпець (мянушка). Катка Глуск. КІПЯЧЫ мн. Вёска. Тут калісьці жыў працавіты народ. Кіпячы Бых. КІПЯЧЫК м. Урочышча. Тут з зямлі многа б'е крыніц. Васілеўка Шкл. КІРАЁНКАЎ ХУТАР. Урочышча. Ранёй тут быў хутар Кірэя. Мядзвёдаўка Чав. КІРПІЧНАЕ БАЛОТА. Кар'еры. Раней тут бралі гліну для вырабу цэглы. Крычаў. КІРПІЧНАЯ ТАРА. Узгорак. Раней тут быў цагельны завод. Крычаў. КІРПІЧНЫ ЗАВОД. Зараснікавая мясцовасць. Раней тут быў цагельны завод. Раздзел Мсц.; Невялікае паселішча (ля кірпічнага завода). Алешкавічы Бял. КІРПІЧНЫ ЛОГ. Лог (за цагельным заводам). Раздзел Мсц. КІРПІЧНЯ ж. Месца ў полі. Раней тут быў цагельны завод. Баронькі Касц. КІРЫЕНКАЎ КРУГ. Поле. Раней тут жыў Кірыенкін. Прылессе Чав. КІРЫКАЎ ХУТАР. Лес. Раней тут быў хутар Кірыка. Праточнае Бых., Коўоча Кліч. КІРЫЛАЎ БУГОР. Мястэчка. Раней тут стаяла кузня Кірыла. Кудзяны Чэрык. КІРЫЛАВА КУЗНІЦА. Разваліны. Калісьці тут стаяла кузніца Кірыла. Крычаў. КІРЫЛАЎ МОСТ. Мост праз рачулку. Некалі тут стаяла хата лесніка Кірыла. Зуі Крыч. КІРЫЛАЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут быў хутар Кірыла. Жадунька Кпім., Канава Хоц.; Два дамы (у канцы вёскі). Раней тут жыў святы Кірыл. Царковішча Шкл., Лазіцы Шкл. КІР'ЯНАЎ МОСТ. Праезд праз балота. Яго першым праклаў дзед Кір'ян. Каменка Мсц. КІРЭЕЎ РОЎ. Кар'ер. Некалі тут жыў Кірэй. Лыкава Маг. КІРЭЕЎШЧЫНА ж. Поле. Раней тут жыў Кірэй. Куракоўка Красн. КІСЯЛЕВІЧЫ мн. Ваенны гарадок. Названы ў гонар афіцэра Кісялёва. Міхалёва Бабр. КІСЕЛЬ м. Вельмі доўгая, вузкая i роўная паласа поля. Заходы Шкл., Пароеўка Чав. КІСЛАЎКА ж. Мікрараён горада. Раней тут вырошчвалі яблыкі. Крычаў; Луг. Раней тут заквашвалі" скуру жывёл. Зуі Крыч. КІСЛАШЧЭЕЎКА ж. Хмызняк. Тут расце багата шчаўя. Леніна Красн. КІСЛАЯ КРЫНІЦА. Крыніца. У ёй кіславатая вада. Маляцічы Крыч., Навапруддзе Кругл. КІСЛІДЗЬ ж. Поле. Раней тут быў лес, дзе расло многа кісліцы (травы). Галічы Клім. КІСЛІЦЫ мн. Балоцістая мясціна ў лесе. Тут расце шмат журавін. Кпічаў. КІСЯЛЁВА н. Луг. На ім расце многа шчаўя. Прылессе Чав. КІСЯЛЁВА БАЛОТА. Балота. Некалі тут жыла сям'я Кісялёвых. Раманавічы Маг., Ордаць Шкл., Благаўкі Шкл. КІСЯЛЁВА БУДА. Вёска. Некалі яна належала памешчыку Кісялёву. Кісялёва Буда Кпім. КІСЯЛЁУСКІ ЛЕС. Лес. Ён знаходзіцца ля в. Кісялькі Маг. КІСЯЛЬКІ мн. Вёска. Раней тут была забалочаная, багністая, як кісель, мясцовасць. Сухары Маг., Новы Быхаў Бых
Дадатковыя словы
карер, кареры, коўбча, кірян, кірянаў, сямя
3 👁